Біржай: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →У Сеціве: Згодна з заяўкай, removed: {{DEFAULTSORT:Біржай}} using AWB |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{НП |
{{НП |
||
|статус = горад |
|статус = горад |
||
|беларуская назва = |
|беларуская назва = Біржай |
||
|арыгінальная назва = Biržai |
|арыгінальная назва = Biržai |
||
|краіна = Літва |
|краіна = Літва |
Версія ад 19:00, 14 верасня 2011
Горад
Біржай
Biržai
| ||||||||||||||||||||||
Біржай, Біржы (літ.: Biržai)— горад у паўночнай Літве, з'яўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Біржайскага раёна Паневяжыскага павета.
Горад размешчаны за 201 км на поўнач ад Вільнюса, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Праз горад праходзіць чыгунка (з 1938 года) злучае з Паневяжысам. Насельніцтва горада складае каля 15 тыс. чалавек. Размешчаны на рэках Апашча і Аглуюна і на беразе возера Шырвена.
Назва
Існуе некалькі варыянтаў паходжання назвы горада. Некаторыя лічаць, што назва ўтварылася ад літоўскага слова beržas, што перакладаецца як бяроза, некаторыя лічаць, што назву гораду дало месца на якім ён быў пабудаваны - biržė, месца вырубленага леса.
Гісторыя
Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1455 года, калі Казімір Ягелончык падараваў горад свайму сакратару Рыгору Фрыдконісу. Фрыдконіс памёр бяздзетным і горад перайшоў Радзівілам. Ва ўласнасці Радзівілаў горад знаходзіўся з 1492 года да смерці Багуслава Радзівіла ў 1669 годзе, калі горад перайшоў у нямецкую ўласнасць, як прыданае дачкі Багуслава. У 1589 годзе Біржай атрымаў магдэбургскае права. Горад вярнуўся ва ўласнасць Радзівілам у другой палове XVIII стагоддзя. Горад атрымаў развіццё дзякуючы гандлёваму шляху Рыга — Вільнюс.
Біржай быў значна зруйнаваны пад час паўночнай вайны. У 1701 годзе ў горадзе было заключана пагадненне паміж расійскім царом Пятром І і каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным аб сумесных дзеяннях супраць шведаў.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай, горад у 1794 годзе быў перададзены Тышкевічам.
З 1950 года Біржай — раённы цэнтр Літоўскай ССР, з 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Гл. таксама
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Біржай
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.