Муніцыпальны раён (Расія): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Дадаем: tt:Муниципаль район |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: lt:Municipalinis rajonas |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
[[cv:Муниципаллă район]] |
[[cv:Муниципаллă район]] |
||
[[it:Municipal'nyj rajon]] |
[[it:Municipal'nyj rajon]] |
||
[[lt:Municipalinis rajonas]] |
|||
[[nl:Gemeentelijk district]] |
[[nl:Gemeentelijk district]] |
||
[[ru:Муниципальный район]] |
[[ru:Муниципальный район]] |
Версія ад 17:43, 20 верасня 2011
Шаблон:Вызнч, муніцыпальнае ўтварэнне, якое аб'ядноўвае некалькі гарадскіх, сельскіх паселішчаў і, магчыма, міжсяленых тэрыторый, аб'яднаных агульнай тэрыторыяй.
Адміністрацыйным цэнтрам муніцыпальнага раёна з'яўляецца населены пункт, які вызначаны з улікам мясцовых традыцый і склаўшайся сацыяльнай інфраструктурай і ў якім знаходзіцца прадстаўнічы орган адпаведнага муніцыпальнага ўтварэння.
Паняцце «муніцыпальны раён» з'явілася пасля прыняцця Федэральнага закона ад 6 кастрычніка 2003 г. № 131-ФЗ «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіравання ў Расійскай Федэрацыі».
Як правіла, муніцыпальныя раёны былі створаныя ў межах «старых» раёнаў, перанятых ад савецкай сістэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення. У шэрагу выпадкаў былыя райцэнтры не захацелі ўвайсці ў склад муніцыпальнага раёна, што прывяло да таго, што ў раёнах засталася занадта малая колькасць насельніцтва і недастатковы збор падаткаў, бюджэты стратныя.
Паўнамоцтвы муніцыпальнага раёна
У артыкуле 15 Федэральнага закона [агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіравання ў Расійскай Федэрацыі»] вызначаюцца пытанні мясцовага значэння, якія павінны вырашацца на ўзроўні муніцыпальнага раёна. Да іх, у першую чаргу, адносяцца арганізацыя медыцыны і адукацыі на тэрыторыі раёна, забеспячэнне паселішчаў далучэннем да камунікацый, арганізацыя архіваў, бібліятэк, ажыццяўленне функцый апекі і апякунства. У кампетэнцыю муніцыпальных раёнаў уваходзіць развіццё і ўтрыманне сеткі аўтамабільных дарог на тэрыторыі раёна, транспартнага абслугоўвання, арганізацыя ўтылізацыі і перапрацоўкі бытавых і прамысловых адыходаў. Муніцыпальны раён адказны за арганізацыю аховы грамадскага парадку на тэрыторыі муніцыпальнага раёна муніцыпальнай міліцыяй.
У цяперашні час муніцыпальныя раёны ў большасці выпадкаў, з'яўляюцца распарадчыкамі бюджэтаў на ўсёй тэрыторыі раёна, уключаючы тэрыторыі паселішчаў: сельскія паселішчы, якія ўваходзяць ў раён, не маюць бюджэтаў, а толькі сметы выдаткаў. У адпаведнасці з заканадаўствам, муніцыпальны раён таксама здзяйсняе выраўнаванне ўзроўня бюджэтнай забяспечанасці паселішчаў, якія ўваходзяць у склад муніцыпальнага раёна, за рахунак сродкаў бюджэту муніцыпальнага раёна.