Ордэн Белага Арла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Ордэн Белага Арла ({{lang-pl|Order Orła Białego}}) - адзін з старэйшых польскіх ардэноў, таксам...'
 
др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Орден Белого орла
Радок 33: Радок 33:
[[pl:Order Orła Białego]]
[[pl:Order Orła Białego]]
[[pt:Ordem da Águia Branca]]
[[pt:Ordem da Águia Branca]]
[[ru:Орден Белого орла]]
[[sl:Red belega orla (Poljska)]]
[[sl:Red belega orla (Poljska)]]
[[uk:Орден Білого Орла]]
[[uk:Орден Білого Орла]]

Версія ад 12:28, 22 верасня 2011

Ордэн Белага Арла (польск.: Order Orła Białego) - адзін з старэйшых польскіх ардэноў, таксама выкарыстоўвася для ўзнагарод Расійскай імперыя з 1831 года.

Гісторыя ордэна

Ордэн Белага арла.
XVIII ст.

Ордэн Белага Арла быў заснаваны 1 лістапада 1705 г. каралём і курфюрстам саксонскім Аўгустам II. Увядзенне такога ордэна было тактычным крокам у барацьбе за ўладу. Ордэн не быў папулярны ў Каралеўстве Польскім. Знакі ордэна часцей раздаваліся шляхетным замежнікам, чым палякам. Аўгуст узнагароджваў гэтым ордэнам магнатаў, якія падтрымлівалі яго на выбарах, у тым ліку гетману Івану Мазепе. Ордэнам былі ўзнагароджаны саюзнікі Польшчы ў вайне супраць Швецыі. У 1712 кавалерамі ордэна сталі Пётр I і некаторыя яго паплечнікі А. Д. Меншыкаў). На працягу ХVIII стагоддзя ордэн неаднаразова ліквідавалі і зноў аднаўлялі. Усяго з 1705 па 1831 праведзена 1017 узнагароджанняў. Апошняя адмена яго на тэрыторыі Польшчы адбылася ў канцы XVIII стагоддзя.

Ордэн Белага арла ў Расійскай імперыі.

Аднавіў ордэн імператар Аляксандр I ўжо пасля далучэння Польшчы да Расійскай імперыі ў 1815 годзе. Узнагароджвацца ім павінны былі толькі ўраджэнцы Польшчы, але гэта правіла не выконвалася. У 1831 годзе, пасля падаўлення польскага паўстания і пазбаўлення Польшчы аўтаноміі, імператар Мікалай I канчаткова прылічыў да расійскіх усе польскія ардэна. Скасаваны дэкрэтам УЦВК ў 1917 годзе.

Ордэн Белага арла у сучаснай Польшчы
Звязда к ордэну Белага арла

У Другой Рэчы Паспалітай адроджаны ордэн Белага Арла быў заснаваны соймам Польскай Рэспублікі 4 лютага 1921 года як вышэйшая ўзнагарода за выдатныя грамадзянскія і ваенныя заслугі перад дзяржавай і народам. Першае ўзнагароджанне ордэнам Белага Арла ў адроджанай Польшчы адбылося 25 чэрвеня 1921. Сярод узнагароджаных - кіраўнікі дзяржавы і вышэйшыя чыноўнікі: Ю. Пілсудскі, З. Зялінскі, І. Падзерэўскі і інш. З замежных грамадзян ордэнам Белага Арла ўзнагароджаны Пуанкарэ, Клемансо, Фош, Барта, кароль Румыніі Фердынанд I, кароль Сербіі Аляксандр I Карагеоргиевич, кароль Іспаніі Альфонса XIII, Папа Пій XI і інш. Усяго за перыяд з 1921 года па 1939 год ордэнам Белага Арла было праведзена 24 ўзнагароджанняў польскіх грамадзян (агульная колькасць узнагароджанняў за гэты перыяд склала 95).

Пасля Другой сусветнай вайны з заснаваннем ПНР ўзнагароджанні ордэнам былі спынены. У 1992 годзе ордэн быў адноўлены. Гросмайстрам ордэна з'яўляецца Прэзідэнт Польшчы. У сеняшней Польшчы ордэн Белага Арла з'яўляецца адной з найважнейных дзяржаўных узнагарод. У 2010 годзе ўзнагароджана 10 асоб, 2011 - 4 асобы.

Апісанне