Ордэн Белага Арла: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Павел Петро (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
Ордэн Белага Арла ({{lang-pl|Order Orła Białego}}) — адзін з старэйшых [[Польшча|польскіх]] ардэноў, таксама |
Ордэн Белага Арла ({{lang-pl|Order Orła Białego}}) — адзін з старэйшых [[Польшча|польскіх]] ардэноў, таксама выкарыстоўваўся для ўзнагарод у [[Расійская_імперыя|Расійскай імперыя]] з [[1831]] года. |
||
== Гісторыя ордэна == |
== Гісторыя ордэна == |
Версія ад 12:35, 22 верасня 2011
Ордэн Белага Арла (польск.: Order Orła Białego) — адзін з старэйшых польскіх ардэноў, таксама выкарыстоўваўся для ўзнагарод у Расійскай імперыя з 1831 года.
Гісторыя ордэна
Ордэн Белага Арла быў заснаваны 1 лістапада 1705 г. каралём і курфюрстам саксонскім Аўгустам II. Увядзенне такога ордэна было тактычным крокам у барацьбе за ўладу. Ордэн не быў папулярны ў Каралеўстве Польскім. Знакі ордэна часцей раздаваліся шляхетным замежнікам, чым палякам. Аўгуст узнагароджваў гэтым ордэнам магнатаў, якія падтрымлівалі яго на выбарах, у тым ліку гетману Івану Мазепе. Ордэнам былі ўзнагароджаны саюзнікі Польшчы ў вайне супраць Швецыі. У 1712 кавалерамі ордэна сталі Пётр I і некаторыя яго паплечнікі А. Д. Меншыкаў). На працягу ХVIII стагоддзя ордэн неаднаразова ліквідавалі і зноў аднаўлялі. Усяго з 1705 па 1831 праведзена 1017 узнагароджанняў. Апошняя адмена яго на тэрыторыі Польшчы адбылася ў канцы XVIII стагоддзя.
Аднавіў ордэн імператар Аляксандр I ўжо пасля далучэння Польшчы да Расійскай імперыі ў 1815 годзе. Узнагароджвацца ім павінны былі толькі ўраджэнцы Польшчы, але гэта правіла не выконвалася. У 1831 годзе, пасля падаўлення польскага паўстания і пазбаўлення Польшчы аўтаноміі, імператар Мікалай I канчаткова прылічыў да расійскіх усе польскія ардэна. Скасаваны дэкрэтам УЦВК ў 1917 годзе.
У Другой Рэчы Паспалітай адроджаны ордэн Белага Арла быў заснаваны соймам Польскай Рэспублікі 4 лютага 1921 года як вышэйшая ўзнагарода за выдатныя грамадзянскія і ваенныя заслугі перад дзяржавай і народам. Першае ўзнагароджанне ордэнам Белага Арла ў адроджанай Польшчы адбылося 25 чэрвеня 1921. Сярод узнагароджаных - кіраўнікі дзяржавы і вышэйшыя чыноўнікі: Ю. Пілсудскі, З. Зялінскі, І. Падзерэўскі і інш. З замежных грамадзян ордэнам Белага Арла ўзнагароджаны Пуанкарэ, Клемансо, Фош, Барта, кароль Румыніі Фердынанд I, кароль Сербіі Аляксандр I Карагеоргиевич, кароль Іспаніі Альфонса XIII, Папа Пій XI і інш. Усяго за перыяд з 1921 года па 1939 год ордэнам Белага Арла было праведзена 24 ўзнагароджанняў польскіх грамадзян (агульная колькасць узнагароджанняў за гэты перыяд склала 95).
Пасля Другой сусветнай вайны з заснаваннем ПНР ўзнагароджанні ордэнам былі спынены. У 1992 годзе ордэн быў адноўлены. Гросмайстрам ордэна з'яўляецца Прэзідэнт Польшчы. У сеняшней Польшчы ордэн Белага Арла з'яўляецца адной з найважнейных дзяржаўных узнагарод. У 2010 годзе ўзнагароджана 10 асоб, 2011 - 4 асобы.