Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
EmausBot (размовы | уклад)
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Род Бонч-Асмалоўскіх]]
[[Катэгорыя:Род Бонч-Асмалоўскіх]]


[[ru:Бонч-Осмоловский Анатолий Осипович и его семья революционных традиций]]
[[ru:Бонч-Осмоловский, Анатолий Осипович]]

Версія ад 07:09, 25 верасня 2011

Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі

Шаблон:Вызнч (10 ліпеня 1857, Віцебск — 23 верасня 1930, Масква) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, мемуарыст. Са старажытнага шляхецкага роду герба «Бонча».

Пасля Маскоўскага ліцэя ў 1875 паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У 1876 перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага универсітэта. Стаў прыхільнікам арганізацыі народнікаў «Зямля і воля», распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У 1879 увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу ў жн. 1879 «Зямлі і волі» далучыўся да арганізацыі «Чорны перадзел». У ліст. 1879 арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак Блонь Ігуменскага павета (цяпер Пухавіцкі раён). У 1880 садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў крас. 1882, зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай Варварай і пры ўдзеле А. Я. Багдановіча арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі. Арыштаваны ў крас. 1886 у Канатопе Чарнігаўѓскай губ., дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі паліт. вызвалення Расіі (канец 1890-х г.). Арыштаваны ў 1901 разам з сынам Іванам і сасланы ва Усх. Сібір. У 1904 вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю эсэраў, у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У крас. 1908 арыштаваны, у лют. 1910 аддадзены пад суд. У 1911 апраўданы, але ў 1912 зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення. У час 1-й сусветнай вайны ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам-беларусам. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (1917). З 1918 у Мінску, удзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі на нелегальным становішчы. З 1926 у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Пісаў успаміны.

Бацька Радзівона Бонч-Асмалоўскага.

Шаблон:Літ

Крыніца

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.