Лівійская пустыня: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: kk:Ливия шөлі
прырода
Радок 1: Радок 1:
[[Image:Libyen-sandwueste1.jpg|thumb|Лівійская пустыня]] '''Лівійская пустыня''' ({{lang-ar|الصحراء الليبية}}) - пустыня ў [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]], паўночна-ўсходняя частка [[Сахара|Сахары]].
[[Image:Libyen-sandwueste1.jpg|thumb|Лівійская пустыня]]
'''Лівійская пустыня''' ({{lang-ar|الصحراء الليبية}}) - пустыня ў [[Афрыка|Афрыцы]], паўночна-ўсходняя частка [[Сахара|Сахары]]. Знаходзіцца на захад ад р. [[Ніл]], у межах [[Лівія|Лівіі]], [[Егіпет|Егіпта]] і [[Судан]]а. Плошча каля 2 млн. км².


== Этымалогія назвы ==
== Этымалогія назвы ==
Радок 6: Радок 7:
== Геаграфічнае месцазнаходжанне і прыродныя асаблівасці ==
== Геаграфічнае месцазнаходжанне і прыродныя асаблівасці ==
Плошча каля 2 млн. км ²
Плошча каля 2 млн. км ²

== Прырода ==
Паўночная частка нізінная, укрыта пяскамі, які ўтвараюць [[дзюны]] вышынёю да 300 м; на паўночным усходзе — глыбокія тэктанічныя ўпадзіны ([[Катара]], 133 м ніжэй узроўня мора, Сіва, Бахарыя, Фаюм і інш.). Паўднёвая частка — камяністае або пясчанікавае плато вышынёй 400-500 м з асобнымі астанцовымі масівамі да 1934 м (г. Эль-Увейнат).

Клімат трапічны, пустынны, на поўначы — субтрапічны міжземнаморскі, паўпустынны. Ападкаў месцамі менш за 25 мм за год (выпадаюць не штогод), на поўначы — 50-100 мм.

Расліннасць вельмі бедная — пустынная акацыя, тамарыск, палыны. Каля калодзежаў і выхадаў грунтавых вод рэдкія аазісы: Сіва, Фаюм, [[Джалу]], Дахла, Куфра, Фарафра. Аазісы Фаюм і Харга звязаны чыгункай з далінай Ніла.


== Насельніцтва і гаспадарчая дзейнасць ==
== Насельніцтва і гаспадарчая дзейнасць ==

Версія ад 08:17, 27 верасня 2011

Лівійская пустыня

Лівійская пустыня (араб. الصحراء الليبية‎‎) - пустыня ў Афрыцы, паўночна-ўсходняя частка Сахары. Знаходзіцца на захад ад р. Ніл, у межах Лівіі, Егіпта і Судана. Плошча каля 2 млн. км².

Этымалогія назвы

Назва пустыні паходзіць ад імя племя старажытных лівійцаў - [Rbw] «Леву / лібу», якія прабывалі тут, назву ім далі егіпцяне каля 2700-2200 гг. да н. э.

Геаграфічнае месцазнаходжанне і прыродныя асаблівасці

Плошча каля 2 млн. км ²

Прырода

Паўночная частка нізінная, укрыта пяскамі, які ўтвараюць дзюны вышынёю да 300 м; на паўночным усходзе — глыбокія тэктанічныя ўпадзіны (Катара, 133 м ніжэй узроўня мора, Сіва, Бахарыя, Фаюм і інш.). Паўднёвая частка — камяністае або пясчанікавае плато вышынёй 400-500 м з асобнымі астанцовымі масівамі да 1934 м (г. Эль-Увейнат).

Клімат трапічны, пустынны, на поўначы — субтрапічны міжземнаморскі, паўпустынны. Ападкаў месцамі менш за 25 мм за год (выпадаюць не штогод), на поўначы — 50-100 мм.

Расліннасць вельмі бедная — пустынная акацыя, тамарыск, палыны. Каля калодзежаў і выхадаў грунтавых вод рэдкія аазісы: Сіва, Фаюм, Джалу, Дахла, Куфра, Фарафра. Аазісы Фаюм і Харга звязаны чыгункай з далінай Ніла.

Насельніцтва і гаспадарчая дзейнасць

Насельніцтва ў пустыні - у большасці лівійцы і берберскія народнасці (мазабіты, туарэгі) - засяроджаныя ў асноўным у аазісах. Гаспадаранне - развядзенне фінікавай пальмы, персікавых і абрыкосавых дрэваў, вырошчванне збожжавых. Таксама сярод насельніцтва развіта жывёлагадоўля, разводзяць коз, авечак, вярблюдаў-драмадэраў. Пагалоўе жывёлы ў засухі можа моцна скарачацца. Аазісы Эль-Файюм і Харге звязаныя чыгункай з далінай Ніла. Маюцца буйныя запасы нафты. У аазісе Бахар - радовішча жалезнай руды. З глыбокай старажытнасці праз пустыню ішоў транзіт тавараў па караванных шляхах ад узбярэжжа Міжземнага мора да цэнтральных вобласцяў Афрыкі.

Цікавыя факты

  • У міфалогіі старажытных егіпцянаў і лівійцаў існавала бажаство - увасабленне Лівійскай пустыні - Ха, а таксама архаічнае бажаство-кіраўнік Лівійскай пустыні - Аш. Пазней яны былі замешчаныя і выцесненыя іншым богам пустыні - Сетам.
  • 13 верасня 1922 года ў горадзе Эль-Азіза (раён паўночнага захаду Лівійскай пустыні) была зафіксаваная самая высокая ў свеце тэмпература паветра ў цені, якая дажыла да 57.7 ° C (136 ° F).