Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Лукаш (Лука) Мікалаевіч Дзекуць-Малей''' ([[1 кастрычніка]] [[1888]], Слонімскі пав. Гродзенскай губ. — [[20 студзеня]] [[1955]], [[Гданьск]], [[Польшча]]) |
'''Лукаш (Лука) Мікалаевіч Дзекуць-Малей''' ([[1 кастрычніка]] [[1888]], Слонімскі пав. Гродзенскай губ. — [[20 студзеня]] [[1955]], [[Гданьск]], [[Польшча]]) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, [[перакладчык]], выдавец. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Версія ад 12:54, 7 кастрычніка 2011
Лукаш (Лука) Мікалаевіч Дзекуць-Малей (1 кастрычніка 1888, Слонімскі пав. Гродзенскай губ. — 20 студзеня 1955, Гданьск, Польшча) — пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец.
Біяграфія
З 1910 вернік баптысцкай царквы, звязаны з пратэстанцкім рухам. Вучыўся на Першых беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. Калі жыў у Санкт-Пецярбургу, два гады наведваў біблейскія курсы. У 1918 браў удзел у Беларускім сялянскім з'ездзе ў Гродне, на якім абраны ў Гродзенскую павятовую раду, заснаваў беларускую школу ў Крынках. Арыштаваны польскімі ўладамі 13.2.1919 за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы. З 1920 адзін з лідэраў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне. З пачатку 1920-х займаўся рэлігійнай дзейнасцю; прапаведнік у Брэсце. У 1920—1924 пераклаў на беларускую мову з польскай і рускай 17 рэлігійных брашур. Сумесна з А. Луцкевічам выдаў па-беларуску «Новы Запавет і Псальмы» (Хельсінкі, 1931). Рэдагаваў «Беларускую балонку» ў баптысцкім часопісе «Маяк». Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Арыштаваны 19.6.1941 у Брэсце савецкімі органамі бяспекі. Падчас нямецкай акупацыі прасвітар беларускіх баптыстаў. У 1942 выдаў у Мінску малітоўнік па-беларуску. У чэрвені 1944 удзельнічаў у ІІ Усебеларускім кангрэсе. У канцы вайны пакінуў Беларусь, з 1945 у Германіі, з 1946 у Польшчы – на Беласточчыне, з 2-й паловы 1940-х жыў у Гданьску, дзе быў акруговым прэсвітэрам баптысцкай царквы.
Крыніцы
- [РЛ1-3 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.