Рыа-Негра (правінцыя): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Рыа-Негра''' (ісп.: Río Negro) — правінцыя ў цэнтральнай частцы Аргенціны, на паўн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:34, 7 кастрычніка 2011

Рыа-Негра (ісп.: Río Negro) — правінцыя ў цэнтральнай частцы Аргенціны, на паўночнай ўскраіне Патагоніі.

Рыа-Негра з'яўляецца правінцыяй толькі з 27 ліпеня 1955 года.

Эканоміка

Самай развітой галіной эканомікі з'яўляецца сельская гаспадарка ў далінах рэк Рыа-Негра і Рыа-Каларада. Правінцыя вырошчвае 70% ўраджаю яблыкаў і груш краіны, большасць якіх пастаўляецца на экспарт (38% у выглядзе садавіны і 40% - у выглядзе канцэнтрату сокаў) праз порт Сан-Антоніё-Оэстэ. У Вале-Медыё, акрамя яблыкаў і груш, вырошчваюцца памідоры, лук і іншая гародніна.

Прамысловасць прадстаўлена амаль выключна толькі ў высакагорнай даліне Рыа-Неграў (Хенераль-Рока, Віла-Рэгіна, Чыпалеці). Вялікае значэнне мае авечкагадоўля. 13% нацыянальных запасаў бараніны і воўны пастаўляецца з Рыа-неграў.

Вакол Эль-Бальсона выгадоўваюцца ягады і хмель (70% нацыянальнай вытворчасці).

У водах Атлантычнага акіяна, у заліве Сан-Маціас штогод здабываецца 11000 т рыбы і 8000 т морапрадуктаў. Хек, кальмар і малюскі замарожваюцца і пастаўляюцца на экспарт.