Кокнэсэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{НП
{{НП
|статус =Пасёлак
|статус =Пасёлак
|беларуская назва =Кокнесэ
|беларуская назва =Кокнэсэ
|арыгінальная назва=Koknese
|арыгінальная назва=Koknese
|падначаленне =
|падначаленне =
Радок 73: Радок 73:
|add3 =
|add3 =
}}
}}
'''Кокнесэ''' ({{lang-lv|Koknese}}) — пасёлак у [[Латвія|Латвіі]] пры ўпадзенні ракі [[Рака Персе|Персе]] ў раку [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняя Дзвіна]]. Чыгуначная станцыя на лініі [[Рыга]]—[[Рэзекнэ]], у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.
'''Кокнэсэ''' ({{lang-lv|Koknese}}) — пасёлак у [[Латвія|Латвіі]] пры ўпадзенні ракі [[Рака Персе|Персе]] ў раку [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняя Дзвіна]]. Чыгуначная станцыя на лініі [[Рыга]]—[[Рэзекнэ]], у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.


{{змест злева}}
{{змест злева}}
Радок 94: Радок 94:
У [[1861]] г. праз Какенгаўзен пракладзена чыгунка. У [[1880-я]] ў горадзе жыў латышскі драматург [[Рудольф Блауманіс]]. У [[1894]] г. сям'я Лоўенштэрнаў пабудавала неакласічны палац, які згарэў у [[1905]] г.
У [[1861]] г. праз Какенгаўзен пракладзена чыгунка. У [[1880-я]] ў горадзе жыў латышскі драматург [[Рудольф Блауманіс]]. У [[1894]] г. сям'я Лоўенштэрнаў пабудавала неакласічны палац, які згарэў у [[1905]] г.


=== Кокнесэ ===
=== Кокнэсэ ===
У [[1966]] г. пабудаваная Плявінская ГЭС, у выніку была падтопленая значная частка замка — захаваліся рэшткі, побач вялікі парк. Каля Кокнесэ, у маёнтку Вецбірзніекі нарадзіўся [[П. Стучка]].
У [[1966]] г. пабудаваная Плявінская ГЭС, у выніку была падтопленая значная частка замка — захаваліся рэшткі, побач вялікі парк. Каля Кокнэсэ, у маёнтку Вецбірзніекі нарадзіўся [[П. Стучка]].


== Літаратура ==
== Літаратура ==
Радок 103: Радок 103:
* {{ref-lv}} http://www.koknese.lv - афіцыйная старонка Кокнесе.
* {{ref-lv}} http://www.koknese.lv - афіцыйная старонка Кокнесе.


{{DEFAULTSORT:Кокнесэ}}
{{DEFAULTSORT:Кокнэсэ}}


[[Катэгорыя:Населеныя пункты Латвіі]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Латвіі]]

Версія ад 22:38, 10 кастрычніка 2011

Пасёлак
Кокнэсэ
Koknese
Герб
Герб
Руіны замка Кокенхузен
Руіны замка Кокенхузен
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1205
Першая згадка
Пасёлак з
Плошча
  • 4,37 км² (1 студзеня 2023)[1]
  • 4,33 км² (1 студзеня 2023)[1]
Вышыня цэнтра
77 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2906 чалавек
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LV-5113
Афіцыйны сайт
Кокнэсэ на карце Латвіі
Кокнэсэ (Латвія)
Кокнэсэ
Кокнэсэ (Латвія)
Кокнэсэ

Кокнэсэ (лат.: Koknese) — пасёлак у Латвіі пры ўпадзенні ракі Персе ў раку Заходняя Дзвіна. Чыгуначная станцыя на лініі РыгаРэзекнэ, у 102 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.

Гісторыя

Кукенойс

Шаблон:Вызн2 (аг.-усх.-слав.: Куконос, ням.: Kukenoіs, Kukenoys; 11 – пач. 13 ст.) — горад Полацкага княства, Полацкай зямлі, сталіца ўдзельнага Кукенойскага княства на правым беразе Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе рэчцы Какны (цяпер р. Персе), у 338 км ад Полацка. Назву, якая літаральна значыць мыс Какны, горад атрымаў ад ракі.

Археалагічнымі раскопкамі А. Я. Стубаўса ў 1961-1966 выяўлена, што ўжо ў 1 тыс. да н.э. на месцы Кукенойса існавала ўмацаванае паселішча. Найбольш значныя знаходкі адносяцца да 11-13 ст. (рэшткі зрубной забудовы, прылады працы, зброя, упрыгожанні і г.д.). Для гэтага перыяду характерныя палітычныя і эканамічныя сувязі насельніцтва Кукенойса (латгалаў, селаў, крывічоў) з Полацкам. У горадзе знойдзены пячатка Святаслава–Георгія Усяславіча. Упершыню згаданы ў Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага пад 1205 г., належаў князю Вячку. У 1207 г. палова горада перададзеная Вячкам у валоданне рыжскага біскупа. У 1208 г. Вячка спаліў горад і пайшоў на Русь.

Какенгаўзен

У 1209 г. войскі біскупа занялі месца колішняга Вячкінага замка і пабудавалі новы каменны гатычны замак Какенгаўзен. Палова Какенгаўзена і колішняга Кукейноскага княства належала Сафіі — дачцэ Вячкі, яго адзінай спадчынніцы. Другой паловай валодаў Ордэн, але ў 1238 г. перадаў яе ва ўладанне рыжскаму біскупу. У 1269 г. сваю палову перадала рыжскаму архібіскупу і Сафія. Архібіскуп даў Какенгаўзен і колішняе Кукенойскае княства ў лен Гансу Тызенгаўзу. У 1277 г. Какенгаўзену нададзены гарадскія правы, род Тызенгаўзаў валодаў ім да 1395 г., калі горад быў вернуты ва ўладанне рыжскага архібіскупа.

Падчас барацьбы архібіскупаў з Ордэнам, горад не раз пераходзіў з рук у рукі. З 1420 г. летняя рэзідэнцыя архібіскупаў. У пач. 1479 г. ордэнскія войскі захапілі Какенгаўзен і спалілі архіў архібіскупства. У 1481 г. горад узялі рыжскія войскі, але замка ўзяць не здолелі. У 1509 г. арцыбіскуп Каспар Ліндэ надбудаваў муры замка і ўзмацніў яго артылерыю. Какенгаўзен стаў галоўнай рэзідэнцыяй архібіскупаў. Летам 1546 г. апошні рыжскі архібіскуп Вільгельм Брандэнбурскі быў абложаны тут і ўзяты ў палон Ордэнам.

25 жніўня 1577 г. Какенгаўзен захоплены войскамі Івана ІV. У 1578 г. вызвалены войскамі Рэчы Паспалітай. У 1601 г. непадалёку ад Какенгаўзена ў бітве пры Кірхгольме войска Рэчы Паспалітай нанеслі паразу шведам, а ў 1608 г. шведы захапілі горад і знішчылі яго гарнізон. У жніўні 1655 г. войска маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча захапіла Какенгаўзен, які быў пераназваны ў Царэвічаў Дмітрыеў. Паводле Кардыскім дагаворы Какенгаўзен адышоў да Швецыі.

У 1700 г. быў узяты саксонскім атрадам войскаў Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Аўгуста Моцнага, былі збудаваныя новыя ўмацаванні. У 1701 г. горад і замак былі знішчаныя расійскімі войскамі.

У 1861 г. праз Какенгаўзен пракладзена чыгунка. У 1880-я ў горадзе жыў латышскі драматург Рудольф Блауманіс. У 1894 г. сям'я Лоўенштэрнаў пабудавала неакласічны палац, які згарэў у 1905 г.

Кокнэсэ

У 1966 г. пабудаваная Плявінская ГЭС, у выніку была падтопленая значная частка замка — захаваліся рэшткі, побач вялікі парк. Каля Кокнэсэ, у маёнтку Вецбірзніекі нарадзіўся П. Стучка.

Літаратура

  • Стубавс А. Некоторые археологические находки 11-13 вв. из городища Кокнесе // Сб.: От эпохи бронзы до раннего феодализма. Тал., 1966.

У Сеціве

  1. а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā, Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumāCentral Statistical Bureau of Latvia. Праверана 18 студзеня 2023.