Звычайныя жабы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JAnDbot (размовы | уклад)
др r2.5.2) (робат дадаў: ast, ay, be-x-old, he, hu, it, ja, ka, sc, zh змяніў: ca, li
др r2.7.1) (робат дадаў: et:Konlased
Радок 83: Радок 83:
[[en:True frog]]
[[en:True frog]]
[[es:Ranidae]]
[[es:Ranidae]]
[[et:Konlased]]
[[fi:Aitosammakot]]
[[fi:Aitosammakot]]
[[fr:Ranidae]]
[[fr:Ranidae]]

Версія ад 17:49, 19 кастрычніка 2011

Звычайныя жабы

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Земнаводныя
Атрад: Бясхвостыя земнаводныя
Сямейства: Звычайныя жабы
Навуковая назва
Ranidae Rafinesque, 1814
ITIS  173433
NCBI  8397

Звычайныя жабы (Ranidae) — сямейства бясхвостых земнаводных, уключае 6 падсямейств, 46 родаў, больш за 550 відаў.

Жабы — наземныя і водныя жывёлы, пашыраны амаль усюды (выключэнне — Паўднёвая Амерыка, поўдзень Аўстраліі і Новая Зеландыя).

Даўжыня 1,3-33 см (зрэдку да 40 см), маса да 5 кг (жаба-галіяф). Характэрны доўгія (скакальныя) заднія канечнасці. Прадстаўнікі відаў, што жывуць пераважна ў вадзе, маюць зялёную скуру, наземныя віды — карычневатую ці бураватую.

Размнажаюцца пераважна ў вадаёмах. У перыяд размнажэння многім жабам уласціва разнастайная гукавая сігналізацыя (так званыя «канцэрты»). Лічынкі — апалонікі.

Жабы кормяцца ў асноўным насякомымі, вусенямі, мурашкамі, павукамі і інш. Буйныя жабы кормяцца птушанятамі, палёўкамі, землярыйкамі і інш. Жаб і іх лічынак паядаюць некаторыя рыбы, птушкі, звяры.

Жабы — класічныя аб'екты лабараторных даследаванняў, як пакутніцам навукі ім пастаўлены помнікі ў Парыжы і Токіо. Мяса некаторых відаў ужываецца ў ежу.

На Беларусі распаўсюджаны 4 віды жаб. Жаба азёрная (Rana ridibunda) і жаба сажалкавая (Rana lessonae=esculenta) — водныя формы, жывуць у вадзе ці каля яе. Жаба вастрамордая (Rana arvals-terrestris) і жаба травяная (Rana temporaria) — наземныя формы, жывуць на балотах і заліўных лугах, палянах, у садах, парках, каля жылля.

Гл. таксама