Аляксандр Акінчыц: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Аляксандар Акінчыц
Радок 12: Радок 12:
{{DEFAULTSORT:Акінчыц Аляксандр}}
{{DEFAULTSORT:Акінчыц Аляксандр}}


[[be-x-old:Аляксандар Акінчыц]]
[[en:Alexandre Okinczyc]]
[[en:Alexandre Okinczyc]]
[[fr:Alexandre Okinczyc]]
[[fr:Alexandre Okinczyc]]

Версія ад 18:23, 27 кастрычніка 2011

Шаблон:Вызнч (9.2.1839, в. Сялец Пружанскага павета (па іншых звестках нарадзіўся 28.8.1839, Гродна) - 20.4.1886, Парыж) — медык, публіцыст, мемуарыст.

Біяграфія

У 1856-61 вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта, доктар медыцыны. У 1861 распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым паўстанцам 1863. Атрымаў 12 гадоў катаргі. На этапе паміж Табольскам і Томскам Акінчыц і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу ссыльных. Акінчыц застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў Расіі. Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жніўні 1865 разам з З. Мінейкам даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліпені 1867 паспяхова здаў іспыт на званне доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі людзям, якія пакутуюць. Браў актыўны ўдзел у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія не былі апублікаваны і захоўваюцца ў архіве сям’і.

Шаблон:Літ

Крыніца

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.