Канада: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.4) (робат змяніў: tl:Canada
KamikazeBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат змяніў: sn:Canada
Радок 284: Радок 284:
[[sk:Kanada]]
[[sk:Kanada]]
[[sl:Kanada]]
[[sl:Kanada]]
[[sn:Kanada]]
[[sn:Canada]]
[[so:Kanada]]
[[so:Kanada]]
[[sq:Kanadaja]]
[[sq:Kanadaja]]

Версія ад 20:57, 30 кастрычніка 2011

Канада
Canada
Герб Канады
Сцяг Канады Герб Канады
Дэвіз: «лац.: A mari usque ad mare
Ад мора да мора»
Гімн: «O Canada!»
Дата незалежнасці 1 ліпеня 1867 (Акт пра Брытанскую Паўночную Амерыку)
11 снежня 1931 (Вестмінстарскі статут 1931)
17 красавіка 1982 (Акт пра Канаду 1982) (ад Злучанага каралеўства)
Афіцыйныя мовы англійская і французская
Сталіца Атава 45°24′ пн. ш. 75°40′ з. д.HGЯO
Найбуйнейшыя гарады Таронта, Манрэаль, Ванкувер, Калгары
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія, парламенцкая дэмакратыя
Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Дэвід Лойд Джонстан
Стывен Харпер
(Кансерватыўная партыя)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
2-я ў свеце
9 984 670 км²
8,62 %
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

34 213 000[1] чал. (36-я)
3,4 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$1510 млрд[2]  (11-ы)
$47 066[2]
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2008)

$1303 млрд  (14-ы)
ІРЧП (2010) 0,888 (высокі) (8-ы)
Этнахаронім Канадзец, канадка, канадцы
Валюта Канадскі долар
(CAD, код 124)
Інтэрнэт-дамен .ca
Код ISO (Alpha-2) CA
Код ISO (Alpha-3) CAN
Код МАК CAN
Тэлефонны код +1
Часавыя паясы −3:30 — −8

Шаблон:Вызнч (англ.: Canada, ІРА: /ˈkænədə/; фр.: Canada, ІРА: /kanaˈda/) — краіна ў Паўночнай Амерыцы. Займае 2-ое месца па плошчы тэрыторыі. Мяжуе са Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Геаграфічнае становішча

Канада займае вялікую частку мацерыка Паўночнай Амерыкі і шматлікія астравы, што прымыкаюць да яе. На захадзе амываецца Ціхім акіянам і мяжуе з Аляскай (штатам ЗША), на ўсходзе амываецца Атлантычным, на поўначы – Паўночным Ледавітым акіянам, на поўдні мяжуе з ЗША. Геаграфічныя каардынаты: на поўдні – 41°41' з.ш., на ўсходзе – 52°40' з.д., на захадзе – 141° з.д. Асноўная мацерыковая частка Канады працягнулася на 5400 км. ад Ціхага да Атлантычнага акіяна. У усходняга ўзбярэжжа і ў заліве Св. Лаўрэнція размешчаныя в. Ньюфаўндленд, Кейп-Брэтон, Антыкосці, Прынца Эдуарда і інш. На поўначы працягнуліся Бафінава Зямля, выспы Гудзонова заліва і шматлікія выспы Палярнага архіпелага, падзеленыя вузкімі і плыткімі пралівамі. Ціхаакіянскае ўзбярэжжа моцна парэзана вузкімі і доўгімі залівамі з стромкімі схіламі. Недалёка ад заходняга берага ляжыць буйны восіраў Ванкувер, астравы Каралевы Шарлоты і інш.

Назва

Паходжанне слова «Канада» няяснае. Мяркуюць, што яно паходзіць ад індзейскага «каната» – збор хат або група людзей. Вядома, што так называлі свае землі індзейцы сучаснага Квебека, з якімі сутыкнуліся першыя французскія заваёўнікі. У перыяд французскага каланіяльнага валадарства ў 16–17 ст. нава Канада ўжывалася нараўне з афіцыйнай – Новая Францыя. З 1791 так іменаваліся англійскія калоніі ў раёне сучасных правінцый Квебек і Антарыё, а з 1867 найменне было перанесена на ўсю краіну паміж Атлантычным і Ціхім акіянам.

Прырода

Рэльеф

Большая частка Канады – узгорыстая раўніна, абмежаваная з усходу і захаду горнымі ўзняццямі ўздоўж узбярэжжы Ціхага і Атлантычнага акіянаў. На захадзе краіны ўздоўж Ціхаакіянскага ўзбярэжжа цягнецца горная краіна Кардыльераў (шырыня горнага пояса каля 600 км.). Канадскія Кардыльеры пачынаюцца ад горных хрыбтоў на мяжы з Аляскай, якія дасягаюць вышыні ў 2000–2700 м. З басейна р.Лайард у паўднёвым кірунку ідуць Скалістыя горы, якія далінамі рэк дзеляцца на два мерыдыянальна размешчаных хрыбты; іх заходнія схілы пакрытыя хвойнымі лясамі, усходнія аголеныя і скалістыя; асобныя вяршыні пераўзыходзяць па вышыні 4000 м. Заходні хрыбет завецца ў паўночнай частцы Карыбу, паўднёвей ён падзяляецца на асобныя галіны. Заходней Скалістых гор ляжыць вулканічнае плато рэк Фрэйзер і Калумбія. Ціхаакіянскія Берагавыя горы таксама складаюцца з двух субмерыдыянальных хрыбтоў, падзеленых падоўжнай далінай, у паўднёвай частцы затопленай морам. Найболей высокія ўчасткі заходняга пояса гор на поўдні – прыбярэжныя астравы Ванкувер, Каралевы Шарлоты і інш., а на поўначы, на мяжы з Аляскай, заканчаюцца шырокімі масівамі гор Св. Іллі і Логан (5959 м., вышэйшы пункт Канады), пакрытых магутнымі ледавікамі, якія спускаюцца да мора.

Уздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа цягнуцца невысокія горныя хрыбты, якія працягваюць Апалачскія горы ЗША. Сюды адносяцца ўзвышшы на ўсход ад Квебека. Паверхня в.Ньюфаўндленд узвышаная (вышыня да 805 м.).

На поўнач ад р. Св. Лаўрэнція і да берагоў Паўночнага Ледавітага акіяна распасціраецца шырокая вобласць Канадскага шчыта – невысокая краіна, складзеная цвёрдымі крышталічнымі пародамі (гранітамі, гнейсамі і сланцами). Яе сучасная паверхня носіць ясныя сляды геалагічна нядаўняга збледзянення – апрацаваныя лёдам кучаравыя скалы («барановыя ілбы»), шматлікія азёры, хуткія парожыстыя рэкі, тонкі глебавы пласт. Для паўвострава Лабрадор характэрныя голыя каменныя груды і скалы. Па паўднёвым і заходнім узбярэжжы Гудзонава заліва вышыня мясцовасці не перавышае 200 м. Паласа нізіны цягнецца і ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Канады, далёка ўдаючыся ў глыб мацерыка па даліне р.Макензі.

На захад ад Канадскага шчыта да пояса Скалістых гор размяшчаецца раўніна, шырокая на поўдні і звужаная да басейна р.Макензі. Па кірунку да гор яна падымаецца шэрагам прыступак. Блізу паўднёвай мяжы Канады ляжаць невысокія Лясістыя і Кіпарысавыя горы вышынёй у 1000–1100 м.

Клімат

З прычыны вялікай шыротнай працягласці і асаблівасцей рэльефу, клімат Канады надзвычай разнастайны. Можна вылучыць шэраг кліматычных абласцей ад халоднай на поўначы да мякка-ўмеранай на ціхаакіянскім узбярэжжы. Галоўная асаблівасць клімату — яго кантынентальнасць, рэзкія пераходы паміж крайнімі тыпамі надвор'я: гарачым улетку і халодным зімой.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Canada's population clock. Statistics Canada. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
  2. а б Міжнародны валютны фонд (красавік 2008)

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA