Мінскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:
'''Мінскае ўзвышша''' займае найбольш высокую частку [[Беларуская града|Беларускай грады]] і ўсёй [[Беларусь|Беларусі]]. На ўзвышшы размешчана сталіца Беларусі г. [[Мінск]], большыя або меншыя часткі [[Барысаўскі раён|Барысаўскага]], [[Валожынскі раён|Валожынскга]], [[Вілейскі раён|Вілейскага]], [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскага]], [[Крупскі раён|Крупскага]], [[Лагойскі раён|Лагойскага]], [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага]], [[Мінскі раён|Мінскага]], [[Смалявіцкі раён|Смалявіцкага]] раёнаў [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]].
'''Мінскае ўзвышша''' займае найбольш высокую частку [[Беларуская града|Беларускай грады]] і ўсёй [[Беларусь|Беларусі]]. На ўзвышшы размешчана сталіца Беларусі г. [[Мінск]], большыя або меншыя часткі [[Барысаўскі раён|Барысаўскага]], [[Валожынскі раён|Валожынскга]], [[Вілейскі раён|Вілейскага]], [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскага]], [[Крупскі раён|Крупскага]], [[Лагойскі раён|Лагойскага]], [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага]], [[Мінскі раён|Мінскага]], [[Смалявіцкі раён|Смалявіцкага]] раёнаў [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]].


Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са Стаўбцоўскай раўнінай, на ўсходзе з Верхнебярэзінскай нізінай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, на поўначы са Свянцянскімі градамі, на Захадзе з [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім узвышшам]] і Нарачана-Вілейскай нізінай. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — [[Дзяржынская гара]] (345 м [[вышыня НУМ|над узроўнем мора]]), [[Гара Лысая, Мінскі раён|Лысая гара]] (342 м) і [[Гара Маяк, Валожынскі раён|Маяк]] (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы.
Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са Стаўбцоўскай раўнінай, на ўсходзе з [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай нізінай]] і [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўнінай]], на поўначы са [[Свянцянскія грады|Свянцянскімі градамі]], на захадзе — з [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскім узвышшам]] і [[Нарачана-Вілейская нізіна|Нарачана-Вілейскай нізінай]]. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — [[Дзяржынская гара]] (345 м [[вышыня НУМ|над узроўнем мора]]), [[Гара Лысая, Мінскі раён|Лысая гара]] (342 м) і [[Гара Маяк, Валожынскі раён|Маяк]] (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы.


==Структура==
==Структура==

Версія ад 22:52, 2 лістапада 2011

Гара Маяк з боку в. Мацэвічы
Краявід з пагорка ў в. Даўжаны Мінскага р-на

Мінскае ўзвышша займае найбольш высокую частку Беларускай грады і ўсёй Беларусі. На ўзвышшы размешчана сталіца Беларусі г. Мінск, большыя або меншыя часткі Барысаўскага, Валожынскга, Вілейскага, Дзяржынскага, Крупскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мінскага, Смалявіцкага раёнаў Мінскай вобласці.

Узвышша працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход больш чым на 150 км, з захаду на ўсход, у самым шырокім месцы, амаль на 120 км; плошча 7,3 тыс. км². Узвышша мяжуе на поўдні са Стаўбцоўскай раўнінай, на ўсходзе — з Верхнебярэзінскай нізінай і Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, на поўначы — са Свянцянскімі градамі, на захадзе — з Ашмянскім узвышшам і Нарачана-Вілейскай нізінай. Вылучаюцца тры найвышэйшыя пункты Беларусі — Дзяржынская гара (345 м над узроўнем мора), Лысая гара (342 м) і Маяк (335 м). Над суседнімі нізінамі і раўнінамі ўзвышша прыўзнята на 150 м і больш. Рэльеф буйна-ўзгорысты, градава-ўзгорысты і ўзгорысты, перасечаны рачнымі далінамі, лагчынамі, месцамі шматлікімі ярамі. Трапляюцца озавыя грады і камавыя масівы.

Структура

На Мінскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалагічную гісторыю і сваё аблічча:

Паводле новых даследаванняў, да Мінскага ўзвышша трэба адносіць і Валожынскае ўзвышша, якое па традыцыі разглядаюць як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша.

Пароды

Мінскае ўзвышша складзена з уласна ледавіковых (марэна) і водна-ледачіковых (пяскі і жвір) адкладаў, якія намножыліся за час не менш як трох зледзяненняў. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы ўзвышша месцамі ўкрыты лёсападобнымі пародамі, што намножыліся ў час апошняга паазерскага зледзянення, калі ледавік падступаў да Мінскага ўзвышша.

На ўзвышшы выяўлены радовішчы пяску, жвіру, керамічнай сыравіны, падземных, у тым ліку мінеральных вод.

Гідаралагічныя асаблівасці

Мінскае ўзвышша з'яўляецца часткай водападзелу паміж басейнамі рэк Балтыйскага і Чорнага мораў. На яго схілах бяруць пачатак рэкі: басейна Нёмана — Вілія і яе левыя прытокі Сэрвач, Дзвінаса, Ілія; Заходняя Бярэзіна з Іслаччу, Сула і Уса. Тут пачынаюцца таксама рэкі басейна Дняпра — дняпроўская Бярэзіна і яе прытокі Поня, Гайна, Пліса, Свіслач, Пціч. Для водазабеспячэння і адпачынку насельніцтва створаны вадасховішчы на Свіслачы (Заслаўскае вадасховішча, Крыніца, Дразды), на р. Вяча (вадасховішча Вяча), на р. Пціч (Воўкавіцкае вадасховішча). Па тэрыторыі ўзвышша праходзіць канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

Расліннасць

Найбольшая разаранасць (каля 50 %) назіраецца на поўдні ўзвышша. Лясістасць на поўначы складае да 40-50 % (хваёвыя бары), на поўдні паніжаецца да 10-20 %. Балоты нешматлікія, пераважна асушаныя. Пашыраны яры.

Выдатныя мясціны

Мінскае ўзвышша вылучаецца маляўнічасцю краявідаў. Тут знаходзяцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», спартыўны комплекс «Раўбічы», курорты, зоны адпачынку.

Гл. таксама

Літаратура

  • Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 62-63.

У Сеціве