Мікола Іванавіч Ермаловіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: Катэгорыі using AWB
Радок 15: Радок 15:


== Ушанаванне памяці ==
== Ушанаванне памяці ==
28 лістапада [[2003]] г. ў [[Маладзечна]] быў урачыста адкрыты памятны знак ганароваму грамадзяніну горада Міколу Ермаловічу. Урачыстасць ладзілася гарадскімі ўладамі пры шырокім удзеле грамадскасці.
28 лістапада [[2003]] г. ў [[Маладзечна]] быў урачыста адкрыты памятны знак ганароваму грамадзяніну горада Міколу Ермаловічу. Урачыстасць ладзілася гарадскімі ўладамі пры шырокім удзеле грамадскасці.


== Выбраная бібліяграфія ==
== Выбраная бібліяграфія ==
Радок 28: Радок 28:
* {{крыніцы/БП 1917-90|Ермаловіч Мікола}}
* {{крыніцы/БП 1917-90|Ермаловіч Мікола}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Мікола Ермаловіч}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Мікола Ермаловіч}}
* Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў i матэрыялаў да 85-годдзя з дмя нараджэння Міколы Ермаловіча. Успамімы, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — 360 с. [http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/ermalovich/Мікола_Ермаловіч._Успаміны,_творы,_фотаматэрыялы.html]
* Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў i матэрыялаў да 85-годдзя з дмя нараджэння Міколы Ермаловіча. Успамімы, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — 360 с. [http://pawet.net/library/history/bel_history/_books/ermalovich/Мікола_Ермаловіч._Успаміны,_творы,_фотаматэрыялы.html]


{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
Радок 36: Радок 36:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай літаратуры]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]


[[be-x-old:Мікола Ермаловіч]]
[[be-x-old:Мікола Ермаловіч]]

Версія ад 13:35, 9 лістапада 2011

Мікола Іванавіч Ермаловіч

Мікола Іванавіч ЕРМАЛОВІЧ (29 красавіка 1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне, цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 5 сакавіка 2000, Маладзечна; Псеўданімы: Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў) — беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х г.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу (1938) і паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута дзе да пачатку 2-й сусветнай вайны скончыў 3 курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад службы ў арміі, эвакуіраваўся і працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў в. Лабаскі Мардоўскай АССР. У 1943 г. вярнуўся ў Беларусь, дзе ў 1943—1944 г. працаваў настаўнікам у Суражы Віцебскай вобл, у 1944—1946 г. — у Дзяржынску Мінскай вобл. З 1946 аднавіў вучобу ў педінстытуце, які скончыў у 1947, у 19471948 вучыўся ў аспірантуры пры педінстытуце. У 1948-1955 — выкладчык беларускай літаратуры ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, а пасля яго закрыцця, у 1955-1957 — загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У кан. 1957 выйшаў на пенсію з прычыны значнага пагаршэння зроку. З гэтага часу Ермаловіч актыўна пачынае займацца гістарычна-даследчай дзейнасцю, галоўныя тэмы — гісторыя Беларусі 9-14 ст. Жыў у Маладзечна. Член СП СССР (з 1989).

Творчасць, навуковая дзейнасць

Актыўную літаратурную дзейнасць пачаў у 1948. Выступаў ў друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі, гістарычнымі нарысамі. Друкаваўся ў маладзечанскай раённай газеце, альманаху «Нарач», газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», навуковых зборніках. У 1963 Ермаловіч распачынае выдаваць рукапісны самвыдавецкі часопіс «Падснежнік», чатыры выпускі якога выйшлі да 1964. Вынікам даследніцкай працы было напісанне ў 1968 кнігі «Па слядах аднаго міфа» (доўгі час хадзіла самвыдатам, афіцыйна выдана ў 1989). У 1970 выйшла кніга «Дарагое беларусам імя», у 1990 — даследаванне «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды», у 1994 — «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд», у 2000 — «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».

У 1975 Ермаловіч узнаўляе выпуск «Падснежніка», але пад новай назвай «Гутаркі», да 1976 выйшла блізу 50 выпускаў. «Гутаркі» шматразова перадрукоўваліся, перапісваліся, распаўсюджваліся сярод беларускай інтэлігенцыі. «Гутаркі» выдаваліся Ермаловічам пад псеўданімам Сымон Беларус. Назву «Гутарка» аўтар абраў таму, што ў 19 ст. «гутаркі» былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. У сваім выданні Ермаловіч змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваныя ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Мінску (у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР), друкаваў у Маладзечне на друкарцы, а потым перадаваў Яўгену Куліку для памнажэння. Нумар выходзіў прыкладна раз на тыдзень.

Мікола Ермаловіч — заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі. Працы Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі і гістарыяграфіі Беларусі. Паводле палітычных матываў галоўныя канцэптуальныя працы Ермаловіча не маглі з'яўляцца ў афіцыйным друку. Таму рукапісы Ермаловіча ў 1970-1980-х абарачаліся ў непадцэнзурным друку. Самвыдавецкі памнажалася праца «Па слядах аднаго міфа: Ці было літоўскае заваяванне Беларусі?». Самвыдавецкі памнажаліся і працы М. Ермаловіча, апублікаваныя і ў афіцыйным друку. Так, да прыкладу, рабіліся фотакопіі з працы Ермаловіча «Балцкія плямёны» (газета «Голас Радзімы», 05.11.1981). У машынапісным выглядзе пашыралася праца «У духу застойнага часу». Гэты артыкул Ермаловіча напісаў у адказ на артыкул В. Мялешкі і З. Капыскага «Фактам вопреки» («Советская Белоруссия», 28.07.1987). Пасля таго, як рэдакцыя «Советской Белоруссии» адмовілася друкаваць яго, артыкул распаўсюджваўся ў машынапісных копіях. Пазней быў апублікаваны ў «Студэнцкай думцы» № 3 за 1989 год.

Альтэрнатыўнае бачанне гісторыі Беларусі выклікала раздражненне ўлады, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча супрацоўнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваннем з'явіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам. Толькі з часоў перабудовы свет пабачылі некалькі працаў Ермаловіча. Ермаловіч атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за кнігу «Старажытная Беларусь» (1992), прэмію імя У. Караткевіча, узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1993).

Ушанаванне памяці

28 лістапада 2003 г. ў Маладзечна быў урачыста адкрыты памятны знак ганароваму грамадзяніну горада Міколу Ермаловічу. Урачыстасць ладзілася гарадскімі ўладамі пры шырокім удзеле грамадскасці.

Выбраная бібліяграфія

  • Дарагое беларусам імя (1970)
  • Па слядах аднаго міфа (1989), 1-е выд.: ISBN 5-343-00016-9; 2-е выд.: ISBN 5-343-00876-3
  • Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды (1990), 2-е выд.: ISBN 985-02-0503-2
  • Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд (1994), ISBN 985-6026-01-6
  • Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае (2000), ISBN 985-6576-08-3

Літаратура

  • Андросік Л. Ермаловіч Мікола // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-08-1
  • Ермаловіч Мікола // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Мікола Ермаловіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў i матэрыялаў да 85-годдзя з дмя нараджэння Міколы Ермаловіча. Успамімы, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — 360 с. [1]

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі