Навум Саламонавіч Перкін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16: Радок 16:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай філалогіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай філалогіі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]

Версія ад 12:08, 10 лістапада 2011

Навум ПЕРКІН (15 лютага 1912, Тураў, цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. — 2 кастрычніка 1976), беларускі літаратуразнавец.

Нарадзіўся ў сям'і саматужніка. У 1928 г. паступіў у Гомельскі педагагічны тэхнікум, у 1929-1931 г. настаўнічаў у пачатковых школах на Гомельшчыне. Скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1936) і аспірантуру пры гэтым інстытуце (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны - з 1941 г. на фронце, з 1942 г. у партызанах на Браншчыне, з 1944 г. зноў на фронце. Быў двойчы паранены. З 1946 г. - навуковы супрацоўнік, у 1963-1976 - загадчык сектара ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР (з 1954).

Дэбютаваў у друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1946 г. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар прац «Аркадзь Куляшоў: Паэтычная творчасць» (1951), «Творчасць Петруся Броўкі» (1952), «Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х гадоў: Праблемы сацыялістычнага рэалізму» (1960), «В семье братских литератур» (1967), «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Человек в советском романе» (1975), брашуры «Пятро Глебка» (1955), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Абсягі думкі» (1979). Апублікаваны аўтабіяграфічныя мастацкія творы «Мальчик из местечка» (1981) і «Я стал партизаном» (1982).

Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Истории советской многонациональной литературы» (1970-1971), сааўтар дакладаў да III Міжнароднага з'езда славістаў «Асноўныя асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратуры» (з В. Івашыным, 1958) і да V - «Беларускапольскія ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з А. Лойкам, 1969), а таксама падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (з Ю. Пшырковым, 1959-1973).

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у 2-томным даследаванні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».

Літаратура