Метамарфічныя горныя пароды: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Метамарфічныя горныя пароды''' ўтварыліся ў выніку змены структуры, мінеральнага і частков...
 
Выява
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Gneiss.jpg|thumb|200px|Гнейс]]
'''Метамарфічныя горныя пароды''' ўтварыліся ў выніку змены структуры, мінеральнага і часткова хімічнага складу [[магматычныя пароды|магматычных]] і [[асадкавыя горныя пароды|асадкавых]] горных парод.
'''Метамарфічныя горныя пароды''' ўтварыліся ў выніку змены структуры, мінеральнага і часткова хімічнага складу [[магматычныя пароды|магматычных]] і [[асадкавыя горныя пароды|асадкавых]] горных парод.



Версія ад 23:40, 30 кастрычніка 2007

Гнейс

Метамарфічныя горныя пароды ўтварыліся ў выніку змены структуры, мінеральнага і часткова хімічнага складу магматычных і асадкавых горных парод.

Пры метамарфізме адбываецца перакрышталізацыя зыходных мінералаў і ўтварэнне новых, больш устойлівых. Адрозніваюць эндагенны метамарфізм (з удзелам унутрызямных тэмператур, ціску, флюідаў) і касмагенны (узнікае ў астраблемах пад уздзеяннем на пароды ўдарных хваляў пры падзенні буйных метэарытаў.

Рэгіянальна-метамарфічныя пароды ўтвараюць вялікія аб'ёмы, часта маюць сланцавую або слаістую структуру (напр. амфібаліты, крышталічныя сланцы, гнейсы). Кантактна-метамарфічныя пароды займаюць малыя аб'ёмы, фарміруюцца вакол магматычных цел, на невялікай глыбіні, пры лакальна высокіх тэмпературах.