Ліст: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ang:Lēaf
др r2.6.3) (робат дадаў: sn:Shizha
Радок 98: Радок 98:
[[sk:List (botanika)]]
[[sk:List (botanika)]]
[[sl:List (rastlina)]]
[[sl:List (rastlina)]]
[[sn:Shizha]]
[[sq:Gjethi]]
[[sq:Gjethi]]
[[sr:Лист]]
[[sr:Лист]]

Версія ад 16:02, 12 лістапада 2011

Ліст
Восеньскае лісце

Ліст (збор. лісце) — у батаніцы вонкавы орган расліны, асноўнай функцыяй якога з'яўляецца фотасінтэз. Для гэтай мэты ліст, як правіла, мае пласціністую структуру, каб даць клеткам, якія змяшчаюць спецыялізаваны пігмент хларафіл у хларапластах, атрымаць доступ да сонечнага святлосвятла. Ліст таксама з'яўляецца органам дыхання, выпарэння і гутацыі (вылучэнні кропель вады) расліны. Лісце можа затрымліваць у сабе ваду і пажыўныя рэчывы, а ў некаторых раслін выконваюць і іншыя функцыі.

Анатомія лісця

Будова ліставай пласцінкі. Паказаны палісадная (зверху, шчыльна спакаваныя клеткі) і губчатая (знізу, рыхла размешчаныя клеткі) часці мезафіла, размешчаныя паміж верхнім і ніжнім эпідэрмальнымі пластамі

Як правіла, ліст складаецца з наступных тканак:

  • Эпідэрміс — пласт клетак, якія абараняе ад шкоднага ўздзеяння асяроддзя і залішняга выпарэння вады. Часта па-над эпідэрмісам ліст пакрыты ахоўным пластом воскападобнага паходжання (кутыкулай).
  • Мезафіл, ці парэнхіма — унутраная хларафіланосная тканка, якая выконвае асноўную функцыю — фотасінтэз.
  • Сетка жылак, утвораных праводзячымі пучкамі, якія складаюцца з сасудаў і сітападобных трубак, для перамяшчэння вады, раствораных соляў, цукроў і механічных элементаў.
  • Вусцейкі — спецыяльны комплексы клетак, размешчаныя, галоўным чынам, на ніжняй паверхні лісця; праз іх паходзіць выпарэнне вады і газаабмен.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link FA