Польская Рэспубліка (1918—1939): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ddj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Ddj (размовы | уклад)
Радок 153: Радок 153:


=== Вызначэнне межаў ===
=== Вызначэнне межаў ===
Межы II Рэчы Паспалітай былі ўсталяваныя наступнымі дагаворамі: [[Версальскі дагавор|Версальскім]], [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскім]] (без удзелу БССР), Сен-Жерменскім, Трыанонскім, а таксама рашэннем Савета паслоў [[Антанта|Антанты]] (у дачыненні да межаў Польшчы з [[Чэхаславакія|Чэхаславакіяй]] і з [[Літва|Літвой]]). У 1921 годзе ў выкананне [[Версальскі дагавор|Версальскага мірнага дагавора]], вынікаў плебісцыту і трох сілезскіх паўстанняў да Польшчы была далучаная ўсходняя частка [[Верхняя Сілезія|Верхняй Сілезіі]]. Апольская Сілезія засталася за [[Веймарская рэспубліка|Веймарскай рэспублікай]]. У 1922 годзе да Польші была далучана [[Рэспубліка Сярэдняй Літвы]].
Межы II Рэчы Паспалітай былі ўсталяваныя наступнымі дагаворамі: [[Версальскі дагавор|Версальскім]], [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскім]] (без удзелу [[БССР]]), Сен-Жерменскім, Трыанонскім, а таксама рашэннем Савета паслоў [[Антанта|Антанты]] (у дачыненні да межаў Польшчы з [[Чэхаславакія|Чэхаславакіяй]] і з [[Літва|Літвой]]). У 1921 годзе ў выкананне [[Версальскі дагавор|Версальскага мірнага дагавора]], вынікаў плебісцыту і трох сілезскіх паўстанняў да Польшчы была далучаная ўсходняя частка [[Верхняя Сілезія|Верхняй Сілезіі]]. Апольская Сілезія засталася за [[Веймарская рэспубліка|Веймарскай рэспублікай]]. У 1922 годзе да Польші была далучана [[Рэспубліка Сярэдняй Літвы]].


=== Суседзі ===
=== Суседзі ===

Версія ад 16:32, 16 лістапада 2011

Гістарычная дзяржава
Польская Рэспубліка

Rzeczpospolita Polska

(II Rzeczpospolita)
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Мазурка Дамброўскага
< 
< 
< 
< 
 >
 >
1918 — 1939

Сталіца Варшава
Найбуйнейшыя гарады Варшава, Лодзь, Львоў, Познань, Кракаў, Вільнюс
Мова(ы) польская (афіцыйная), нямецкая, ідыш, літоўская , руская, беларуская, украінская
Афіцыйная мова польская
Рэлігія каталіцтва, праваслаўе, іудаізм
Грашовая адзінка польская марка (1918-1924), польскі злоты (1924-1939)
Плошча 389,720 км² (1938)
Насельніцтва 34,849,000 (1938)
Форма кіравання парламенцкая рэспубліка (1919-1926), парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка (1926-1935), прэзідэнцкая рэспубліка (1935-1939)
Кіраўнікі дзяржавы
Кіраўнік дзяржавы
 • 1918 – 1922 Юзэф Пілсудскі
Прэзідэнт
 • 1922 – 1922 Габрыэль Нарутовіч
 • 1922 – 1926 Станіслаў Вайцахоўскі
 • 1926 – 1939 Ігнацы Масціцкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Межы Польшчы ў 1920 годзе, 1923-1939 гадах і з 1947 года

Польская Рэспубліка, Другая Рэчь Паспалітая (польск.: Rzeczpospolita Polska, II Rzeczpospolita) — польская нацыянальная дзяржава, якая існавала ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі. Уключала часткі сучасных дзяржаваў Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны і Чэхіі.

Пасля ўстанаўлення межаў ў 1922 годзе Польшча межавала з: Чэхаславакіяй, Германіяй, Вольным горадам Данцыгом, Літвой, Латвіяй, Румыніяй і Савецкім Саюзам. Акрамя таго, мела невялікі ўчастак ўзбярэжжа Балтыйскага мора вакол Данцыга.

Гісторыя

Пачатак

За сімвалічны пачатак Другой Польскай рэспублікі прынята 11 лістапада 1918, калі Юзэф Пілсудскі прыняў ваенную ўладу з рук Рэгентскага савета Каралеўства Польскага. Тры дні пазней (14 лістапада 1918 года) прыняў таксама грамадзянскую ўладу, а сам Рэгентскі савет і Часовы Народны Ўрад Польскай Рэспублікі вырашылі надзяліць Пілсудскага паўнамоцтвамі часовага кіраўніка.

У 1918 годзе Італія была першай краінай прызнавшей незалежнасць Польшы.

Асноўныя даты

Канец

Пачатак Другой сусветнай вайны паклаў канец II Рэчы Паспалітай. Агрэсія ў Польшчу пачалася 1 верасня 1939 года, праз тыдзень пасля падпісання таемнага пакту Молатава-Рыбентропа, і скончылася 6 кастрычніка 1939, калі Германія і Савецкі Саюз акупавалі цалкам Польшчу (за выключэннем Віленскага рэгіёну, які быў далучаны да Літвы).

У канцы верасня 1939 было сфармавана і да 6 ліпеня 1945 прызнавалася многімі краінамі законным прадаўжальнікам Польскай Рэспублікі Урад Польшчы ў выгнанні, а таксама падпарадкаваная яму адміністрацыя ў акупаванай Польшчы - Польская падпольная дзяржава і яе палітычныя і ваенныя структуры (Армія Краёва). Спыненне дыпламатычнага прызнання польскага ўрада ў выгнанні Злучаным Каралеўствам і ЗША 6 ліпеня 1945 і пасля іншымі краінамі свету варта лічыць фактычным канцом Другой Польскай Рэспублікі як суб'екта міжнароднага права.

Тэрыторыя і межы

Плошча

На 1 студзень 1938 складала 388.634 км ², а пасля анексіі Заользья ў кастрычніку 1938 года - 389.720 км ².

Вызначэнне межаў

Межы II Рэчы Паспалітай былі ўсталяваныя наступнымі дагаворамі: Версальскім, Рыжскім (без удзелу БССР), Сен-Жерменскім, Трыанонскім, а таксама рашэннем Савета паслоў Антанты (у дачыненні да межаў Польшчы з Чэхаславакіяй і з Літвой). У 1921 годзе ў выкананне Версальскага мірнага дагавора, вынікаў плебісцыту і трох сілезскіх паўстанняў да Польшчы была далучаная ўсходняя частка Верхняй Сілезіі. Апольская Сілезія засталася за Веймарскай рэспублікай. У 1922 годзе да Польші была далучана Рэспубліка Сярэдняй Літвы.

Суседзі

Залежныя і аўтаномныя тэрыторыі

Крайнія кропкі

Лёс межаў II Рэчы Паспалітай

У адпаведнасці з падпісаным 28 верасня 1939 Дагаворам аб дружбе і мяжы паміж СССР і Германіяй, тэрыторыя Польскай Республікі была падзедена наступным чынам.

Да Трэцяга Рэйха адыходзілі тэрыторыі: Паморскае ваяводства, Сілезскае ваяводства, Познаньскае ваяводства, Лодзінскае ваяводства з горадам Лодзь, Сувалкія, паўночная і заходняя часткі Мазовіі, а таксама заходнія часткі ваяводстваў Кракаўскага і Келецкого.

Частка з гэтых земляў была ўключана Адольфам Гітлерам у склад Трэцяга Рэйху, а на тэрыторыі паміж новай мяжой Германіі і савецка-нямецкай мяжой было створана Генерал-губернатарства.

Астатнія тэрыторыі на ўсход ад савецка-нямецкай межавай лініі устаноўленай на тэрыторыі Польскай Рэспублікі адыходзілі СССР. Фармальнай падставай для заняткі гэтых тэрыторый Савецкім Саюзам паслужылі выбары ў Народныя сходы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі, якія прайшлі 22 кастрычніка 1939 года, а пасля анэксія ў выглядзе пастановы Вярхоўнага Савета СССР.

У адпаведнасьці з пастановамі канферэнцыі ў Тэгеране, ялцінскай канферэнцыі і канферэнцыі ў Патсдаме, па заканчэнні Другой сусветнай вайны Польская Рэспубліка (з 1952 года завецца Польская Народная Рэспубліка) атрымала цэнтральную і заходнюю часткі Другой Рэчы Паспалітай, а таксама прызнаныя іншымі дзяржавамі Вернутыя землі і стала прызнаным на міжнароднай арэне правапрыемнікам Другой Польскай Рэспублікі. У той жа час, землі на ўсход ад Буга, Усходнія ускраіны, а менавіта, Віленскае, Навагрудскае, Палескае, Валынскае, Тарнопальскае і Станіславаўскае ваяводства, а таксама часткі Беластоцкае ваяводства|Беластоцкага і Львоўскага ваяводстваў былі далучаны да СССР.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі