Віктар Анатольевіч Раманцоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46: Радок 46:
* [http://budzma.org/budzma/prezentacyya-knihi-viktara-ramancova-u-svetlahorsku.html Прэзентацыя кнігі Віктара Раманцова ў Светлагорску]
* [http://budzma.org/budzma/prezentacyya-knihi-viktara-ramancova-u-svetlahorsku.html Прэзентацыя кнігі Віктара Раманцова ў Светлагорску]
* [http://sn.by/2011/10/04/zvedanaya-zyamlya/ Селезнёва Е. Зведаная зямля // Светлагорскія навіны. 2011. 4 кастрычніка. С. 8. {{ref-ru}}]
* [http://sn.by/2011/10/04/zvedanaya-zyamlya/ Селезнёва Е. Зведаная зямля // Светлагорскія навіны. 2011. 4 кастрычніка. С. 8. {{ref-ru}}]
* [http://gp.by/section/culture/33169.html Мартыненка. А. Кніга Віктара Раманцова «Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах» убачыла свет. Кожнаму жыхару Светлагоршчыны // Гомельская праўда. 2011. 6 кастрычніка.]
* [http://budzma.org/budzma/litaraturnyya-dazhynki-2011-pershy-uradzhaj.html “Літаратурныя Дажынкі – 2011”: першы ўраджай]
* [http://budzma.org/budzma/litaraturnyya-dazhynki-2011-pershy-uradzhaj.html “Літаратурныя Дажынкі – 2011”: першы ўраджай]
* [http://www.nv-online.info/by/227/culture/38859/%D0%A3-%D0%9A%D1%80%D1%8D%D0%B2%D0%B5-%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BB%D1%96--%D0%B4%D1%80%D1%8D%D0%B2%D0%B0-%D0%9F%D0%B0%D1%8D%D0%B7%D1%96%D1%96%28%D1%84%D0%BE%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%B6%29.htm У Крэве пасадзілі дрэва Паэзіі...(фотарэпартаж)]

Версія ад 23:43, 21 лістапада 2011

Віктар Анатольевіч Раманцоў
Імя пры нараджэнні Раманцоў Віктар Анатольевіч
Род дзейнасці журналіст, публіцыст, краязнаўца
Дата нараджэння 20 верасня
Месца нараджэння Сцяг Светлагорска г. Светлагорск,
Сцяг Гомельскай вобл. Гомельская вобласць
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Бацька Анатоль Раманцоў
Альма-матар

Віктар Анатольевіч РАМАНЦОЎ (нар. 20 верасня 1970, г. Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі журналіст, публіцыст і краязнавец. Сябра Саюзу журналістаў Беларусі. Жыве і працуе ў Светлагорску.

Біяграфія

Скончыў Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум (1989) і філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (1996, філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры). Служыў у памежных войсках. Працаваў у філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, газетах «Химики» (працуе і ў апошні час) і «Ранак-плюс», Светлагорск. Аўтар некалькіх соцень артыкулаў у перыядычным друку, некалькіх дзесяткаў эсэ. Жанаты, мае трох дзяцей[1].

Творчасць

Удзельнічаў у грамадскім гісторыка-культурным аб'яднанні «Поўня», у выяўленні Здудзіцкага каменнага крыжа[2]. Аўтар ідэі археалагічных раскопак на месцы колішняга горада Казімір. Адзін з укладальнікаў зборніку матэрыялаў канферэнцыі «Шацілкаўскія чытанні» 2010 г.[3], склаў DVD-дыск аб канферэнцыі[4]. Напісаў кнігу «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах»[5].

Узнагароды і прэміі

  • 1997 - Дыплом ІІІ ступені Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь па выніках конкурсу навуковых работ сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. За літаратуразнаўчую курсавую працу "На шляху да самапазнання: праблема беларускага нацыянальнага адраджэння ў люстэрку беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя (“Дзве душы” Максіма Гарэцкага, “Адвечным шляхам...” Ігната Абдзіраловіча)". Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
  • 1998 — ІІІ месца ў светлагорскім раённым літаратурным конкурсе «Дэбют» (старшыня жюры — паэт І. Р. Катляроў)[6].
  • 2011 — пераможца ТОП-10 найураджайнейшых пісьменнікаў года (паводле версіі чытачоў) "Літаратурных дажынак-2011" (ініцыятыва «Твой Фэст», сайт Krevo.by пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і беларускага ПЭН-Цэнтра).

Публікацыі

Зноскі

У Сеціве