Вугор еўрапейскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Робат: cs:Úhoř říční — абраны артыкул |
др Робат: hu:Európai angolna — абраны артыкул |
||
Радок 72: | Радок 72: | ||
[[Катэгорыя:Касцявыя рыбы]] |
[[Катэгорыя:Касцявыя рыбы]] |
||
{{Link FA|cs}} |
{{Link FA|cs}} |
||
{{Link FA|hu}} |
|||
[[als:Aal]] |
[[als:Aal]] |
Версія ад 12:32, 22 лістапада 2011
Вугор | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Жывёлы | |||||||
Надклас: | Рыбы | |||||||
Клас: | Касцявыя рыбы | |||||||
Сямейства: | Рачныя вугры | |||||||
Род: | Рачныя вугры | |||||||
Від: | Вугор | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Anguilla anguilla | ||||||||
|
Рачны вугор, еўрапейскі вугор, звычайны вугор, звычайны рачны вугор (Anguilla anguilla) — від драпежных прэснаводных рыб з сямейства рачныя вугры.
Валодае доўгім целам з бура-зеленаватай спіной, з жаўцізной на баках і брушной частцы. Здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бясстокавых азёрах. Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: нара, валун, корч, густыя зараснікі травы. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці. Харчуецца лічынкамі насякомых, малюскаў, жабамі, дробнай рыбай. Дасягае двухметровай даўжыні і вагі 4 кг.
Нерасціцца вугор у 8000 км ад месцаў нагула — у 2000 м пад вадой Саргасава мора, пасля чаго гіне. Лічынкі, якія з'явіліся на свет, разам з Гальфстрымам, тры гады рухаюцца разам з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа Еўропы.
Распаўсюджванне
Насяляе вадаёмы басейна Балтыйскага мора, у значна меншай колькасці — у рэках і азёрах басейнаў Азоўскага, Чорнага, Белага, Баранцава мораў. Водзіцца ў многіх вадаёмах Беларусі. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга) заплываў з Балтыйскага мора, с пабудовай плацін натуральная міграцыя вугра спынілася.
Экалогія
У 2010 годзе Грынпіс дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі). Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA