Вялікая пячатка ЗША: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.6.4) (робат змяніў: ro:Marele Sigiliu al Statelor Unite ale Americii |
др Робот: хорошая статья de:Siegel der Vereinigten Staaten |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
[[Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы ЗША]] |
[[Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы ЗША]] |
||
{{Link GA|de}} |
|||
[[am:የአሜሪካ ታላቅ ማኅተም]] |
[[am:የአሜሪካ ታላቅ ማኅተም]] |
Версія ад 10:16, 24 лістапада 2011
Вялікая пячатка ЗША (англ.: Great Seal of the United States) — выкарыстоўваецца, каб пацвердзіць сапраўднасць дакументаў, выпушчаных урадам Злучаных Штатаў Амерыкі.
Апісанне
Пярэдні бок
На пярэднім баку пячаткі намаляваны белагаловы арлан, які з'яўляецца нацыянальным знакам ЗША. У адной лапе ён трымае 13 стрэл, у другой — аліўкавую галіну, сімвалізуючы, што Злучаныя Штаты Амерыкі «жадаюць міру, але заўсёды гатовыя да вайны». Аліўкавая галіна традыцыйна намаляваная з 13 лісткамі і 13 аліўкамі. Галава арла звернутая ў бок аліўкавай галіны, што азначае большую перавагу міру, а не вайне. У дзюбае арол трымае скрутак з надпісам на лацінскай «E Pluribus Unum», што перакладаецца як «са шматлікіх — адзін». Над галавой арла размешчаны 13 зорак у блакітным воблаку. Зоркі размешчаныя ў шэрагах 1-4-3-4-1, фармуючы шасціканцовую зорку. На грудзях ў арла шчыт з 13 чырвонымі і белымі палосамі і 50 зоркамі на сінім фоне.
Зваротны бок
На зваротным боку пячаткі намаляваная няскончаная піраміда, вяршыню якой вянчае вока ў трыкутніку. Піраміда складаецца з трынаццаці ўзроўняў, традыцыйна сімвалізуючы 13 штатаў, якія першапачаткова ўваходзілі ў склад ЗША — Масачусетс, Конэкцікут, Род-Айленд, Нью-Гэмпшыр, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пэнсільванію, Дэлавэр, Вірджынію, Мэрылэнд, Паўночную Караліну, Паўднёвую Караліну, Джорджыю. На першым узроўні нанесеная дата 1776 рымскімі лічбамі — MDCCLXXVI. Вока на вяршыні піраміды азначае «Вока Провіды». Надпіс «Annuit C?ptis» азначае «яно добразычлівае да нашых пачынанняў». Фраза, размешчаная на скрутку пад пірамідай, абвяшчае «Novus Ordo Seclorum» — «Новы парадак навекі».
Спіс усіх элементаў лікам трынаццаць
- 13 зорак
- 13 палос
- 13 стрэл у лапе арла
- 13 аліўкавых лісткоў
- 13 маслінаў на галіне
- 13 цагляных узроўняў піраміды
Цікавыя факты
«Вялікая пячатка ЗША» з 1935 года размешчаная на адваротным боку банкноты $1. Злева выява адваротнага боку пячаткі, зправа — пярэдняга боку.