Расліны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ang:Plante
др r2.7.1) (робат змяніў: sa:ओषयः
Радок 192: Радок 192:
[[rue:Рослины]]
[[rue:Рослины]]
[[rw:Ikimera]]
[[rw:Ikimera]]
[[sa:ओषधी]]
[[sa:ओषयः]]
[[sah:Үүнээйилэр]]
[[sah:Үүнээйилэр]]
[[scn:Plantae]]
[[scn:Plantae]]

Версія ад 02:04, 29 лістапада 2011

Расліны
Файл:Diversity of plants image version 3.png
Навуковая класіфікацыя
Надцарства: Эўкарыёты
Царства: Расліны
Навуковая назва
Plantae
ITIS  202422

Раслі́ны (Plantae) — царства жывых арганізмаў. Важнейшае адрозненне раслін ад іншых жывых арганізмаў - здольнасць да аўтатрофнага харчавання, пры гэтым зялёныя расліны выкарыстоўваюць энергію сонечных прамянёў, здзяйсняюць фотасінтэз - працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчывы біясферы і падтрымліваецца газавы стан атмасферы. Такім чынам расліны галоўная першасная крыніца ежы і энергіі для ўсіх іншых формаў жыцця на Зямлі. Вядома каля 500 тыс. відаў цяпер існуючых раслін. З сярэдзіны XX стагоддзя з царства раслін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыццядзейнасці раслін вывучае батаніка.

Вышэйшыя і ніжэйшыя

Усе расліны складаюць адну вялікую групу, у якую ўваходзяць вышэйшыя і ніжэйшыя расліны.

Да ніжэйшых раслін звычайна адносяць водарасці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тыс. відаў.

Да вышэйшых раслін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозненне ад ніжэйшых, у вышэйшых раслін маюцца добра дыферэнцыяваныя тканкі і органы. Ва ўсіх вышэйшых мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы шматклеткавыя. Онтагенэз у вышэйшых раслін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбриональный перыяды.

Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце - будове жаночых полавых органаў - падзяляюць на дзве буйныя групы: археганіяльныя і песцікавыя. Першая з іх уключае напрыклад аддзелы Мохавыя, Дзеразовыя, Хвашчовыя, Папаратнікавыя, Голанасенныя і аб'ядноўвае больш за 50 тыс. відаў. Усе прадстаўнікі гэтай групы валодаюць жаночым полавым органам у форме архегонія. Другая група - песцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам - пакрытанасеннымі (каля 250 тыс. відаў), жаночым палавым органам якіх з'яўляецца песцік.

Класіфікацыя

Аддзел Мохападобныя (Bryophyta)
Клас Пячоначнікі (Hepaticae)
Клас Антацэротавыя (Anthocerotae)
Клас Лістасцябловыя імхі (Musci) — у тым ліку Некера перыстая, Цэфалозія стужкавая
Аддзел Псілотавыя (Psilotophyta)
Аддзел Дзеразападобныя (Lycophyta)
Аддзел Хвошчападобныя (Sphenophyta) — у тым ліку Хвошч палявы
Аддзел Папарацепадобныя (Pterophyta) — у тым ліку Граздоўнік многараздзельны
Аддзел Сагаўнікавыя (Cycadophyta)
Аддзел Гінкгавыя (Ginkgophyta)
Аддзел Хвойныя (Coniferophyta) — у тым ліку Секвоядэндран, Тсуга канадская, Туя, Ціс
Аддзел Гнетавыя (Gnetophyta)
Аддзел Кветкавыя (Magnoliophyta)
Клас Двухдольныя (Magnoliopsida)
Клас Аднадольныя (Liliopsida)

Расліны і чалавек

Існаванне чалавека без раслін не магчыма ўявіць. Расліны для чалаека гэта кісларод, ежа, будаўнічы матэрыял і шмат чаго іншага. Сучаснае грамадства цяжка прадставіць без кавы і гарбаты, роўна як без вінаграда — асновы вінаробства, ці без тытуню. Расліны займаюць бачнае месца ў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Вялікая колькасць раслін служыць асноўнымі пастаўшчыкамі вітамінаў, а іншыя крыніцай неабходных лекаў, рэчываў і прэпаратаў.

За сваю гісторыю чалавек навучыўся выводзіць і вырошчваць шматлікія формы раслінаў, якія адказваюць тым ці іншым адмысловым запытам. Аднак празмеру інтэнсіўная і далёка не заўсёды рацыянальная дзейнасць чалавека прывяла да знішчэння натуральнага расліннага полага на велізарных плошчах і паставіла пад пагрозу знікнення шматлікія віды.

Гл. таксама

У Сеціве

Шаблон:Link FA