Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

Jump to navigation Jump to search
На парпламенцкіх выбарах 1912 года ў Германіі, адносна вялікую колькасць галасоў атрымала партыя левых сацыял-дэмакратаў (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі). Прускія юнкеры, якія склалі большасць новага парламенту, асцерагаючыся ўзрастаючай папулярнасці левых, імкнуліся адцягнуць увагу грамадства ад палітычных спраў. Правыя пачалі шукаць знешняга канфллікту, які б з'яднаў народ і выклікаў патрыятычныя пачуцці да ўрада. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што шматлікія прускія кансерватары выступалі супраць любых ваенных дзеянняў, нават пераможных, лічачы што вайна можа выклікаць рэвалюцыйны настрой, калі б яна была доўгай і знішчальнай.
===Крах саюзаў===
[[File:Nicholas II of Russia painted by Earnest Lipgart.jpg|thumb|Мікала ІІ, імператар расійскі]]
Першая сусветная вайна часткова была справацыравана існаваннем дзвюх варожых саюзаў Антанты (Велікабрытанія, Францыя і Расія) і Тройственнага саюза (Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія), якія зарадзіліся дзякуючы канцлеру Рэйха - Бісмарку, пасля франка-прускай вайны. Бісмарк жадаючы ізаліраваць Францыю, у 1879 годзе заключыў з Астра-Венгрыяй ваенны дагавор, супраць Расіі (у выніку вайны паміж Германіяй і Францыяй, Аўстра-Венгрыя павінна была захаваць нейтральнасць). У 1882 годзе скарыстаўшы становішча "жалезны канцлер" уцягнуў у альянс супраць Францыі Італію, якая была незадаволена захопам французамі Тунісу. Італія павінна была застацца нейтральнай калі б Расія атакавала Аўстра-Венгрыю, а немцы і аўстра-венгры ў сваю чаргу згаджаліся дапамагчы італьянцам, калі б яны падвергліся нападу з боку Францыі. Тым часам адносіны паміж Аўстра-Венгрыяй і Расіяй, пагаршаліся праз сітуацыю на Балканах, аднак да адкрытай вайны даходзіла. Справа ў тым, што яшчэ перад адстаўкай Бісмарк заключыў з Расіяй мірны дагавор, паводле якога абодва бакі павінны былі захоўваць нейтральнасць у выпадку, калі адзін з бакоў знаходзіцца ў стане вайны.
 
На змену Бісмарку да ўлады прыйшоў Вільгельм ІІ (20 сакавіка 1890), які крута змяніў накірунак знешняй палітыкі Рэйха. Новыя прадстаўнікі ўрада былі нецярпімыя да славян, а менавіта да Расіі, такім чынам нядаўні мірны дагарвор, не меў шанцаў на далейшае існаванне. Францыя выкарыстала прадстаўленую магчымасць, і знайшла сабе новага саюзніка ў асобе Мікалая ІІ, рускага цара, заключыўшы з ім шэраг абаронных трактатаў у 1892 годзе. Тым часам, Вялікая Брытанія пачала насцярожана ставіца да нямецкіх палітычных праграм, у прыватнасці велізарнае пашырэнне германскага флота, якое ставіла пад пагрозу панаванне англійскага флота.
 
У 1904 годзе Францыя і Вялікабрытанія вырашылі пераадолець азаемную варожасць і аб'яднацца ў палітычна-ваенны саюз, які атрымаў назву Антанта. У 1907 годзе да саюзу далучылася Расія. Вялікабрытанія таксама мела саюзныя адносіны з Японіяй. Так Еўропа на пачатку ХХ стагодзя была падзелена на два варожыя лагеры: Антанта і Тройствены саюз.
 
===План Шліфена===
 

Навігацыя