Розніца паміж версіямі "Кальмарская унія"

Jump to navigation Jump to search
1 611 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
+
(+)
}}
 
{{вызнч|1=Кальмарская унія}}, палітычнае ўтварэнне, саюз [[Скандынавія|скандынаўскіх]] каралеўстваў, у склад якога з [[1397|1397]] па [[1523|1523]] гады ўваходзілі [[Данія|Данія]], [[Нарвегія|Нарвегія]] і [[Швецыя|Швецыя]]. З сённяшняга пункту гледжання ў Кальмарскую унію ўваходзілі таксама [[Фінляндыя|Фінляндыя]] і [[Ісландыя|Ісландыя]], таму што Ісландыя пачынаючы з [[1262|1262]] года ўваходзіла ў склад Нарвегіі, а Фінляндыя была захоплена Швецыяй у [[1154|1154]] годзе. Да тэрыторыі Кальмарскай уніі таксама належылі [[Фарэрскія астравы|Фарэрскія астравы]], якія з [[1035|1035]] года належылі Нарвегіі.
 
[[Image:Erik af Pommern.jpg|thumb|300px|left|Каранацыя Эрыка Памеранскага на пасаду караля аб'яднанага поўдня, 17 мая 1397 года]]
Кальмарская унія была падрыхтавана дацка-нарвежскай (1380) і дацка-шведскай (1389) асабістымі уніямі. Ініцыіравана каралевай Маргарытай Дацкай, якая дамаглася абвяшчэння ў 1397 у г. Кальмар (Швецыя) каралём трох дзяржаў яе траюраднага пляменніка герцага Эрыка Памеранскага. Праект акта уніі (ніколі не быў зацверджаны, па-рознаму інтэрпрэтуецца ў гістарыяграфіі) прадугледжваў выбары адзінага манарха, правядзенне агульнай знешняй палітыкі, абаронны саюз пры захаванні ўнутранай самастойнасці кожнай з трох дзяржаў. Спроба дацкіх каралёў выкарыстаць унію для ўстанаўлення свайго панавання над Швецыяй прывяла да народнага паўстання і фактычнай ліквідацыі уніі ў 1448. Кальмарская унія тройчы аднаўлялася (1457—67, 1497—1501, 1520—21) у ходзе дацка-шведскіх войнаў XV — пач. XVI ст. Канчаткова ліквідавана ў 1523, калі каралём Швецыі стаў Густаў I Ваза. Нарвегія заставалася пад уладай Даніі да 1814.
 
{{Храналогія Скандынавіі}}

Навігацыя