Беларуская АЭС: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 99: Радок 99:


Падрыхтоўка праекта Закона ўнесена ў План падрыхтоўкі законапраектаў на 2007, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2007 № 11. Тэрмін падрыхтоўкі законапраекта — лістапад 2007<ref>[http://house.gov.by/index.php/,4647,12864,1,,0,0,0.html Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь: План подготовки законопроектов на 2007 г.]</ref>. Мяркуецца, што законапраект будзе адразу ўнесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь<ref>[http://www.belta.by/ru/topics?tid=512 Совещание по вопросам строительства АЭС в Беларуси]</ref> (а не праз паўгода, як звычайна прынята ў практыцы беларускага парламента).
Падрыхтоўка праекта Закона ўнесена ў План падрыхтоўкі законапраектаў на 2007, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2007 № 11. Тэрмін падрыхтоўкі законапраекта — лістапад 2007<ref>[http://house.gov.by/index.php/,4647,12864,1,,0,0,0.html Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь: План подготовки законопроектов на 2007 г.]</ref>. Мяркуецца, што законапраект будзе адразу ўнесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь<ref>[http://www.belta.by/ru/topics?tid=512 Совещание по вопросам строительства АЭС в Беларуси]</ref> (а не праз паўгода, як звычайна прынята ў практыцы беларускага парламента).

Для забеспячэння функцый дзяржаўнага рэгулявання і ліцэнзавання ў галіне бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі, іанізуючага выпраменьвання, бяспечнага абыходжання з радыеактыўнымі адходамі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2007 № 565 створаны Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных становішчах Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнагляд) і зацверджана палажэнне аб ім.


=== Нарматыўная прававая база будаўніцтва АЭС ===
=== Нарматыўная прававая база будаўніцтва АЭС ===

Версія ад 13:56, 16 лістапада 2007

Шаблон:Вызнатамная электрастанцыя, якую мяркуецца пабудаваць у Рэспубліцы Беларусь не пазней 2020.

Разглядаліся два сцэнарыі будаўніцтва АЭС сумарнай магутнасцю 2 млн. кВт: увод трох энергаблокаў магутнасцю 0,640 млн. кВт кожны і двух энергаблокаў магутнасцю 1,0 млн. кВт. Першапачаткова прыняты план будаўніцтва электрастанцыі з трыма энергаблокамі[1]. Пазней перайшлі да плана з двума рэактарамі[2].

З-за абгрунтаванай постчарнобыльскай радыефобіі насельніцтва Беларусі праекты будаўніцтва былі замарожаныя, кіраўніцтва дзяржавы абвясціла фактычны мараторый на ўзвядзенне АЭС. Грамадзянам было абяцана правядзенне рэферэндуму па гэтым дэлікатным пытанні[3] [4]. Аднак імклівае развіццё негатыўных тэндэнцый на сусветным рынку энерганосьбітаў вымусіла беларускі ўрад прыняць безальтэрнатыўнае рашэнне будаваць Беларускую АЭС.

Прычыны будаўніцтва

Дыспрапорцыі энергабалансу Беларусі (доля прыроднага газу 80%). — Залежнасць ад аднаго пастаўшчыка. — Кан'юнктура на сусветных рынках вуглевадародаў. — «Газавыя войны» з Расіяй. — Энергетычная бяспека (Канцэпцыя энергетычнай бяспекі і павышэння энергетычнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2005 № 399). — Курс на эканомію і ашчаджальнасць (Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 № 3). — Мясцовыя віды паліва, альтэрнатыўная энергетыка, неарганічнае паліва. — Кан'юнктура на сусветным атамным рынку. — Напрацоўкі беларускай навукі ў галіне энергетыкі і ядзернай фізікі.

Перавагі АЭС. — Недахопы АЭС.

Прагнозы ўплыву АЭС на агульную сітуацыю ў энергетычнай сферы ў Беларусі:

  • У энергабалансе Беларусі ў 2020 ядзернае паліва зойме 14-16% — каля 4 млн. тон умоўнага паліва (туп) з агульных 40 млн. туп паліўна-энергетычнага балансу Рэспублікі Беларусь[5].
  • Па папярэдніх падліках тарыфы на электраэнергію ў Беларусі ў 2020 знізяцца ў параўнанні з 2015 на 10-15%[6].

Планы будаўніцтва

Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў 2006 падрыхтаваны План падрыхтоўчых работ з агульным аб'ёмам фінансавання 15,8 млрд. руб. Праведзены папярэднія даследаванні па праекту АЭС, выбару пляцоўкі яе магчымага размяшчэння, стварэнню нарматыўнай базы бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі.

Графік выканання работ

Найменаванне Гады
Распрацоўка першачарговай нарматыўнай базы 2006-2010
Распрацоўка крытэрыяў, патрабаванняў і выбар праекта АЭС 2006-2007
Зводны том «Тлумачальная запіска да этапа выбару пункта» 2006-2007
Дэкларацыя аб намеры 2006-2007
Даследаванні на аптымальнай пляцоўцы 2006-2008
Зводны том «Тлумачальная запіска да этапа выбару пляцоўкі» 2007-2008
Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе 2008-2009
Папярэдняя справаздача аб бяспецы АЭС 2009-2010
Абгрунтаванне інвестыцый і прыняцце рашэння аб будаўніцтве 2009-2010
Архітэктурны праект, пачатак будаўніцтва 2010

Увод у эксплуатацыю плануецца ў 2015. Пад канец 2007 з'явіліся прагнозы сканчэння будаўніцтва АЭС не ў 2015, а ў 2020[7] (рацыянальную карэкцыю, верагодна, зрабіў Урад Рэспублікі Беларусь).

Праект станцыі

Магчымыя падрадчыкі

На нарадзе у Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення падрыхтоўчых работ па будаўніцтву АЭС 11 кастрычніка 2007 была аб'яўлена, што Беларусь разглядае тры групы замежных кампаній у якасці патэнцыйных удзельнікаў будаўніцтва АЭС: амерыкана-японскую, французска-германскую і расійскую. Не выключаецца магчымасць удзелу Украіны ў гэтым праекце. Магчыма таксама аб'яднанне тэхнічных і праграмных распрацовак адразу некалькіх з гэтых кампаній.

Выказана меркаванне, што ў якасці генеральнага праектыроўшчыка будучай АЭС мусіць выступаць беларуская арганізацыя[8]. З 12 лістапада 2007 ім стала Праектнае навукова-даследчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «БелНДПІЭнергапрам» (РУП «БелНДПІЭнергапрам»)[9].

У складзе Міністэрства энергетыкі ствараецца дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі для выканання функцый заказчыка па выкананню комплексу падрыхтоўчых работ па будаўніцтву АЭС.

Галоўным староннім (міжнародным) экспертам па маніторынгу будаўніцтва АЭС вызначаны Кіеўскі навукова-даследчы праектны інстытут «Энергапраект»[10]. Гэтая арганізацыя праектавала Ігналінскую АЭС, выступала генеральным праектыроўшчыкам Ровенскай АЭС, АЭС у Венгрыі і інш.

15 лістапада 2007 было абвешчана, што Беларусь пры выбары партнёра для будаўніцтва схіляецца да расійскіх вытворцаў. У якасці патэнцыйных пастаўшчыкоў абсталявання названыя «Вестынгхаус-Тошыба» (ЗША-Японія), «Арэва» (Францыя-ФРГ), «Атамбудэкспарт» (Расія)[11].

Выбар пляцоўкі

Першапачаткова пошук праводзіўся яшчэ ў СССР (гл. планы будаўніцтва АЭС пад Мінскам). У сучасны перыяд работы пачаліся ў другой палове 1990-х.

З улікам дыстанцыі магчымага размяшчэння АЭС ад населеных пунктаў, ахоўных экалагічных зон, міжнародных авіятрас, магістральных трубаправодаў была складзена «карта адхіленых тэрыторый», у якую трапіла каля 50% тэрыторыі краіны, у т.л. амаль уся Мінская вобласць. На астатняй тэрыторыі былі вызначаны 54 патэнцыяльныя пункты (малая шчыльнасць насельніцтва і прывязка да вадаёмаў, здольных забяспечыць тэхнічнай вадой АЭС магутнасцю звыш 4 млн. кВт). Былі адхіленыя Віцебская вобласць (вялікае люстра вады, але малы вадазбор) і басейн Прыпяці (неспрыяльныя геалагічныя ўмовы, высокі ўзровень грунтовых вод). З 54 пунктаў выбралі шэсць, а з іх пад канец 1990-х — тры.[12].

На 2007, папярэдне вызначаны дзве найбольш прыдатныя для будаўніцтва АЭС пляцоўкі (плошчай каля 10 км²): асноўная — Краснапалянская (Быхаўскі пункт) і рэзервная — Кукшынаўская (Шклоўска-Горацкі пункт) і атрыманы неабходны аб'ём інфармацыі для распрацоўкі «Абгрунтавання выбару пункта размяшчэння АЭС» і «Хадайніцтва аб папярэднім узгадненні месца размяшчэння АЭС» (дэкларацыя аб намерах)[13]. Ад Дубровенскага пункта адмовіліся.

Верагоднасць будаўніцтва АЭС у Магілёўскай вобласці складае парадку 90%, хаця разглядаецца і варыянт будаўніцтва ў Гродзенскай вобласці на мяжы з Літвой. Па словах намесніка старшыні Прэзідыума НАН У.Цімашпольскага, пры выбары пляцоўкі Беларусь «разглядае і палітычную падаплёку, але галоўнае — гэта бяспека АЭС»[14].

Канчатковы выбар пляцоўкі для будаўніцтва будзе зроблены ў 2008[15].

Інвестыцыі

Навукова-тэхнічная аснова

Для рэалізацыі Плана падрыхтоўчых работ у 2006—2010 створана дзяржаўная навукова-тэхнічная праграма «Ядзерна-фізічныя тэхналогіі для народнай гаспадаркі Беларусі».

Падрыхтоўка персаналу

Нарматыўная база

Нарматыўная прававая і нарматыўна-тэхнічная база бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі

Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмай «Ядзерна-фізічныя тэхналогіі» прадугледжана распрацоўка і прыняцце 18 першачарговых нарматыўна-тэхнічных дакументаў, што датычацца бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі (падрабязней) і Закона «Аб выкарыстанні атамнай энергіі».

Закон павінен рэгламентаваць пытанні размяшчэння, праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і вываду з эксплуатацыі ядзерных установак, транспартыравання, захоўвання, утылізацыі і выкарыстання ў мірных мэтах свежага і адпрацаванага ядзернага паліва, рэгуляваць забеспячэнне і кантроль за ядзернай, радыяцыйнай, тэхнічнай і пажарнай бяспекай ядзерных установак, экспарт і імпарт абсталявання, тэхналогій, ядзерных матэрыялаў і паслуг, падрыхтоўку спецыялістаў, дзяржаўны кантроль і іншыя пытанні ў галіне выкарыстання ядзернай энергіі.

Падрыхтоўка праекта Закона ўнесена ў План падрыхтоўкі законапраектаў на 2007, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2007 № 11. Тэрмін падрыхтоўкі законапраекта — лістапад 2007[16]. Мяркуецца, што законапраект будзе адразу ўнесены на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[17] (а не праз паўгода, як звычайна прынята ў практыцы беларускага парламента).

Для забеспячэння функцый дзяржаўнага рэгулявання і ліцэнзавання ў галіне бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі, іанізуючага выпраменьвання, бяспечнага абыходжання з радыеактыўнымі адходамі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2007 № 565 створаны Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных становішчах Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнагляд) і зацверджана палажэнне аб ім.

Нарматыўная прававая база будаўніцтва АЭС

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па будаўніцтву атамнай электрастанцыі» ад 12 лістапада 2007 № 565.

У Сеціве

Зноскі

  1. Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь — № 7 (122), 2006. — С. 71.
  2. Беларусь рассматривает три группы зарубежных компаний в качестве участников строительства АЭС
  3. Программа-минимум и программа-максимум Александра Лукашенко
  4. Лукашенко: решение о строительстве АЭС будет приниматься с учетом мнения народа
  5. В энергобалансе Беларуси к 2020 году ядерное топливо займет около 14-16%
  6. тамсама
  7. На участие в строительстве АЭС в Литве Минск не заявлялся
  8. Беларусь рассматривает три группы зарубежных компаний в качестве участников строительства АЭС
  9. Беларусь привлечет в качестве международного эксперта по строительству АЭС Киевский институт "Энергопроект"
  10. тамсама
  11. Беларусь при выборе партнера для строительства АЭС склоняется к российским производителям
  12. Подобраны три практически идеальных площадки для Белорусской АЭС
  13. Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь — № 7 (122), 2006. — С. 72.
  14. Беларусь может построить свою АЭС на границе с Литвой
  15. М.Михадюк: Окончательный выбор площадки для строительства АЭС в Беларуси будет сделан в 2008 году
  16. Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь: План подготовки законопроектов на 2007 г.
  17. Совещание по вопросам строительства АЭС в Беларуси

Шаблон:Пачатак артыкулу