Індаеўрапейскія мовы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат змяніў: hr:Indoeuropski jeziici |
др r2.7.1) (робат змяніў: an:Luengas indo-europeas |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
[[af:Indo-Europese tale]] |
[[af:Indo-Europese tale]] |
||
[[als:Indogermanische Sprachfamilie]] |
[[als:Indogermanische Sprachfamilie]] |
||
[[an:Luengas indo- |
[[an:Luengas indo-europeas]] |
||
[[ang:Indo-Europisc sprǣchīred]] |
[[ang:Indo-Europisc sprǣchīred]] |
||
[[ar:لغات هندية أوروبية]] |
[[ar:لغات هندية أوروبية]] |
Версія ад 19:33, 23 снежня 2011
Індаеўрапейцы |
---|
Протаіндаеўрапейцы |
Прарадзіма індаеўрапейцаў |
Індаеўрапеістыка |
Індаеўрапейскія мовы |
Індаеўрапейскія мовы — самая распаўсюджаная ў міры моўная сям'я. Прадстаўленая на ўсіх заселеных кантынентах Землі, лік носьбітаў перавышае 2,5 млрд. Паводле сучасных гледжанняў шматлікіх лінгвістаў, з'яўляецца часткай макрасям'і настратычных моў.
Тэрмін «індаеўрапейскія мовы» (англ.: Indo-European languages) быў упершыню ўведзены англійскім даследчыкам Томасам Юнгам у 1813. Часам раней індаеўрапейскія мовы зваліся «арыйскімі», аднак у цяперашні час гэтым тэрмінам называецца падсям'я індаеўрапейскіх моў, якая ўключае ў сябе нурыстанскую галіну і індаіранскія мовы.
Паходжанне і гісторыя
Мовы індаеўрапейскай сям'і паходзяць ад адзінай праіндаеўрапейскай мовы, носьбіты якой жылі парадку 5—6 тыс. гадоў назад. Існуе некалькі гіпотэз аб месцы зараджэння праіндаеўрапейскай мовы, у прыватнасці, завуць такія рэгіёны, як Усходняя Еўропа, Пярэдняя Азія, стэпавыя тэрыторыі на стыку Еўропы і Азіі. З вялікай верагоднасцю старажытнымі індаеўрапейцамі (або адной з іх галін) можна лічыць так званую «ямную культуру», носьбіты якой у III тыс. да н. э. насялялі ўсход сучаснай Украіны і поўдзень Расіі. [1]
Састаў
Індаеўрапейская сям'я ўключае ў сябе албанскую, армянскую, грэчаскую мовы і раманскую, германскую, кельцкую, балтыйскую, славянскую, іранскую, індыйскую, анаталійскую (хета-лувійскую), тахарскую і італійскую моўныя групы. Пры гэтым анаталійская, тахарская і італійская групы прадстаўлены толькі мёртвымі мовамі.
Прызнаючы асаблівы характар хета-лувійскай (анаталійскай) групы адносна астатніх, даследчыкі інтэрпрэтуюць індаеўрапейскую сям'ю як (макра)сям'ю, якая складаецца з двух падсямей — хета-лувійскай (анаталійскай) і ўласна індаеўрапейскай, макрасям'я называецца інда-хецкай. Абгрунтавана адасобленае вылучэнне і тахарскіх моў.