Праваслаўе: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: af:Oosters-Ortodokse Kerk |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: hy:Ուղղափառություն |
||
Радок 50: | Радок 50: | ||
[[hr:Pravoslavlje]] |
[[hr:Pravoslavlje]] |
||
[[hu:Ortodox kereszténység]] |
[[hu:Ortodox kereszténység]] |
||
[[hy:Ուղղափառություն]] |
|||
[[ia:Ecclesia Orthodoxe]] |
[[ia:Ecclesia Orthodoxe]] |
||
[[id:Gereja Ortodoks]] |
[[id:Gereja Ortodoks]] |
Версія ад 12:08, 24 снежня 2011
Хрысціянства |
---|
Біблія |
Тройца |
Гісторыя хрысціянства |
Хрысціянскае багаслоўе |
Галіны хрысціянства |
Шаблон:Вызн (калька з грэчаскага слова ὀρθοδοξία (артадоксія) — «правільнае меркаванне»), першапачаткова — тэрмін, які абазначаў супрацьлегласць гетэрадоксіі («памылка ерэтыкоў»). Узнік у II стагоддзі ва Ўсяленскай царкве для абазначэння адрознення яе вучэння ад поглядаў розных расколаў, ерасей і сект. У дактрынальных дакументах часта ўжываўся як сінонім тэрміна «кафалічны» (у лацінскай традыцыі — «каталіцкі»)(καθολικός).
У сучасным свецкім рэлігіязнаўстве — адзін з асноўных накірункаў хрысціянства, які аформіўся пасля расколу адзінай царквы на Усходнюю і Заходнюю.
У праваслаўнай царкве — вучэнні і духоўныя практыкі Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквы, якая складаецца 15 аўтакефальных памесных цэркваў, што ўтвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з'яўляецца часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння і, нават, Сімвала веры (напрыклад, філіокве, дагмат аб непарочным зачацці Багародзіцы, дагмат аб Чысцілішчы, дагмат аб бязгрэшнасці рымскага першасвяшчэнніка ў справах веры і маралі, дагмат аб вяршэнстве ў хрысціянскай царкве рымскага епіскапа і г. д.) адкалолася Рымска-каталіцкая царква. Вучэнне апошняй назвалі «каталіцтвам» і разглядаюць як ерась там, дзе яно супярэчыць праваслаўнаму.