Матылі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Галерэя: афармленне |
др Bot: + Шаблон:Normdaten |
||
Радок 178: | Радок 178: | ||
[[vi:Bộ Cánh vẩy]] |
[[vi:Bộ Cánh vẩy]] |
||
[[zh:鱗翅目]] |
[[zh:鱗翅目]] |
||
{{Normdaten |
|||
|PND= |
|||
|LCCN= |
|||
|VIAF= |
|||
|SELIBR= |
|||
|GKD= |
|||
|SWD=4052831-5 |
|||
|WP= |
|||
}} |
Версія ад 10:20, 31 снежня 2011
Лускакрылыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Жывёлы | |||||||
Тып: | Членістаногія | |||||||
Клас: | Насякомыя | |||||||
Атрад: | Лускакрылыя | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Lepidoptera L | ||||||||
|
Лускакрылыя, матылі (Lepidoptera) — атрад насякомых з поўным ператварэннем, з’яўляецца адным з самых шматлікіх сярод насякомых.
Лускакрылыя распаўсюджаны на ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды, вялікай разнастайнасці дасягаюць у тропіках. У Цэнтральнай Еўропе налічваецца больш 4000 відаў. У сусветнай фауне апісана звыш 180 000 відаў.
На сённяшні дзень вельмі шматлікія віды знаходзяцца на грані знікнення, пераважна з-за знішчэння іх біятопаў. Шматлікія віды вылоўліваюцца для калекцый, што таксама наносіць вялікую шкоду колькасці іх папуляцый.
Класіфікацыя
Сярод лускакрылых выдзяляюць 4 падатрады:
Жыццёвы цыкл
Жыццёвы цыкл лускакрылых праходзіць з поўным ператварэннем праз чатыры стадыі: яйка, лічынка, лялячка, імага.
Яйка
Усё лускакрылыя адкладваюць яйкі. Яйкі вельмі моцна адрозніваюцца паміж сабой, як па вонкавым відзе, так і па памерах і форме яйцакладкі. Некаторыя віды адкладваюць за адзін раз некалькіх тысяч яек.
Лічынка
Лічынкай лускакрылых з’яўляецца гусеніца. Вялікая частка гусеніц сілкуецца раслінамі, некаторыя спажываюць дрэва, плады і інш. На ніжняй губе гусеніц размешчана павуцінневая залоза. Перасоўваючыся, гусеніца пакідае за сабой след з павуціння. Шматлікія віды плятуць з павуціння коканы, іншыя з яго дапамогай змацоўваюць лісце харчовай расліны, утвараючы такім чынам камеру, у якой жывуць. З дасягненнем сталага ўзросту гусеніцца ператвараецца ў лялячку.
Лялячка
Лялячка гэта стадыя супакою лускакрылых, падчас якой праходзіць структурная перабудова арганізма. Лялячка з’яўляецца нерухомай. Некаторыя віды лускакрылых зімуюць на гэтай стадыі.
Імага
Лялячка ператвараецца ў дарослае насякомае — імага. Гэта форма з’яўляецца здольнай да размнажэння. Імага большасці відаў сілкуюцца нектарам кветак ці сокамі расліннага ці жывёльнага паходжання. Асноўная функцыя гэтай стадыі жыццёвага цыклу — размнажэнне і рассяленне.
Галерэя
Гл. таксама
- Морфа Менелай
- Жаўтушка тарфянікавая
- Argynnis pandora
- Стрэлкавы пядзенік
- Тутавы шаўкапрад
- Sasakia charonda
- Argynnis paphia
- Паруснікі, матылі
- Brahmaea
У Сеціве
- Лускакрылыя Еўропы (de)(en)(pl)(ru)