Жывёлы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ps:ژوي
др r2.7.1) (робат змяніў: rue:Жывотины
Радок 159: Радок 159:
[[roa-tara:Regnum Animalia]]
[[roa-tara:Regnum Animalia]]
[[ru:Животные]]
[[ru:Животные]]
[[rue:Жывы творы]]
[[rue:Жывотины]]
[[rw:Inyamaswa]]
[[rw:Inyamaswa]]
[[sa:जन्तवः]]
[[sa:जन्तवः]]

Версія ад 11:16, 31 снежня 2011

Жывёлы

Навуковая класіфікацыя
Надцарства: Эўкарыёты
Царства: Жывёлы
Навуковая назва
Animalia Linnaeus, 1758
Падцарствы

Праметазоі

Эўметазоі
ITIS  202423
NCBI  33208

Жывёлы (Animalia або Metazoa), традыцыйна (з часоў Арыстоцеля) выдзеленая катэгорыя арганізмаў, у цяперашні час разглядаецца ў якасці біялагічнага царства. Жывёлы — асноўны аб'ект вывучэння заалогіі.

Класічнымі прыкметамі жывёл лічацца гетэратрофнасць (харчаванне гатовымі арганічнымі злучэннямі) і здольнасць актыўна перасоўвацца. Хаця існуе нямала жывёл, якія вядуць нерухомы лад жыцця, а гетэратрофнасць уласцівая таксама грыбам і некаторым раслінам-паразітам.

Да жывёл адносяцца разнастайныя арганізмы: млекакормячыя, паўзуны, земнаводныя, рыбы, птушкі, насякомыя, малюскі, марскія зоркі, чэрві і інш.

Класіфікацыя

Навука пра класіфікацыю жывёл завецца сістэматыка ці таксанамія. Гэтая навука вызначае роднасныя сувязі паміж арганізмамі. Ступень сваяцтва далёка не заўсёды вызначаецца вонкавымі падабенствамі. Справа ў тым, што роднасныя сувязі ў жывёл вызначаюцца іх паходжаннем. Вывучая будынак шкілета і зубную сістэму жывёл, вызначаюць блізкасць жывёл адзін да аднаго, а палеанталагічныя знаходкі старажытных вымерлых відаў жывёл дапамагаюць усталяваць больш сапраўдныя роднасныя сувязі паміж іх нашчадкамі. Вялікую ролю ў сістэматыцы гуляе генетыка — навука пра законы спадчыннасці. Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія