Зміцер Колас: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Зьміцер Колас
Радок 65: Радок 65:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]

[[be-x-old:Зьміцер Колас]]

Версія ад 12:23, 1 студзеня 2012

Зміцер КОЛАС (нар. 29 снежня 1956, Мінск) — перакладчык, літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і вядомага тэатральнага крытыка і літаратара Георгія Коласа. Малодшы брат Уладзіміра Коласа. Скончыў французскі факультэт Інстытута замежных моў (1979). Працаваў паводле кантракту перакладчыкам у Алжыры. Выкладаў і 2 гады вёў курс мастацкага перакладу на французскім факультэце Інстытута замежных моў. Загадваў выдавецтвам пры Беларускім гуманітарным ліцэі, з 1998 г. працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыклапедыкс». Займаецца выдавецкай справай, кіруе ўласным выдавецтвам.

Пераклаў на беларускую мову творы:

Альбэра Камю — раман «Чужаніца»[1][2], аповесць «Падзенне»[1][2], апавяданні[1][2], п'есы «Калігула»[3], «Праведнікі»[4] і інш.[1][2], эсэ[1][2] і інш. асобныя творы[5];

Жана-Поля Сартра — п'есы «Пры зачыненых дзвярах»[6], «Мухі» [7] і інш. творы[8][9];

Гі дэ Мапасана — апавяданні «У моры», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «Вяроўка», «Аздоба»[10];

Алена Роб-Грые — раман «Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку»[11], апавяданне «Сцэна»[12];

Наталі Сарот — апавяданне «Трапізмы»[13];

Луі Арагона — апавяданне «Падсадная качка»[14];

Франсуа Рабле — раман «Гарганцюа і Пантагруэль»[15][16];

Бруна Шульца — апавяданне «Самота»[17];

Жаашэн дзю Беле — урыўкі з трактата «Абарона і ўсхваленне французскай мовы»[18] і інш. творы[19];

Сафія дэ Сегюр — кніга для дзяцей «Зачаравая хатка» (1992);

Шарль Перо — кніга для дзяцей «Чарадзейныя казкі» (1993);

Франсуа Віён[20];

Андрэ Шэнье[21]

Шарль Бадлер — маленькія паэмы прозай[22];

Рэнэ Дэкарта — «Развагі аб метадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках»[23];

Нікола Макіявелі — «Уладар»[24];

Жака Дэрыды — «Акрамя імя» (1997);

Поля Вейна — «Ці верылі грэкі ў свае міфы? Эсэ пра стваральнае ўяўленне» (2000);

Эжэна Ёнэска — п'есы «Непадкупны забойца»[25], «Лысая спявачка»[26][27];

Андрэ Русэна — п'еса «Хатка»[28]

Сэмюэля Бэкета — п'еса «Канец гульні»[29]

Франсіса Вэбэра — п'еса «Вячэра з дурнем»[30]

Жана Лякуцюра — кніга «Шарль дэ Голь»[31]

Патрыка Бесона — раман «Ліст да страчанага сябра»[32].

Таксама пераклаў урыўкі з «Песні пра Раланда»[33].

Зноскі

  1. а б в г д Камю А. «Чужаніца: Раман, аповесць, апавяданні» (1986)…
  2. а б в г д серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (2005)…
  3. зборнік «Пры зачыненых дзвярах» (1995)
  4. серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2
  5. часопіс «Крыніца»
  6. зборнік «Пры зачыненых дзвярах» (1995)
  7. (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2)
  8. зборнік «Мур: Апавяданні» (1991)
  9. «Мур» (2004, серыя «Літаратурная скарбонка»)
  10. зборнік «Навелы», 1987
  11. серыя «Літаратурная скарбонка», 2005
  12. («Французская навела ХХ ст.», 1992)
  13. «Французская навела ХХ ст.», 1992…
  14. («Французская навела ХХ ст.», 1992)
  15. «Крыніца», № 7 (1), 1994
  16. «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету», Ч. 1.
  17. зборнік «Цынамонавыя крамы», 2006
  18. «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету», Ч. 1.
  19. анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»
  20. (анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»)
  21. (анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»)
  22. (альманах «Далягляды», 1983)
  23. («Галерэя чалавечай думкі», 2007)
  24. «Галерэя чалавечай думкі», 2008
  25. серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 1
  26. альманах «Далягляды», 1992
  27. зборнік «Пры зачыненых дзвярах», 1995
  28. (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 1)
  29. (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2)
  30. серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 3
  31. серыя «Постаці гісторыі», 2009
  32. серыя Littera scripta, 2010
  33. «Хрэстаматыі па літаратуры народаў свету», Ч.1.

Літаратура