Спірты: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.4) (робат змяніў: fi:Alkoholit
Радок 94: Радок 94:
[[zh:醇]]
[[zh:醇]]
[[zh-yue:酒精]]
[[zh-yue:酒精]]
{{Normdaten
|PND=
|LCCN=
|VIAF=
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=4141899-2
|WP=
}}

Версія ад 01:31, 3 студзеня 2012

Сьпі́ртыарганічнае хімічнае спалучэнне, утворанае з вуглевадароднага радыкалу і адной ці некалькіх гідраксільных груп (-OH). У залежнасці ад колькасці гідраксільных груп вылучаюцца аднаатамныя (алкаголі), двухатамныя (гліколі), трохатамныя і шмататамныя спірты. Спірты, якія ўтрымліваюць бензольнае ядро, называюцца водарнымі (напрыклад, фенол). Ніжэйшыя спірты — вадкасці, вышэйшыя — цвёрдыя рэчывы. Спірты з'яўляюцца слабымі кіслотамі, могуць утвараць солі (алкагаляты). Вытворнымі ад спіртоў з'яўляюцца эфіры, тлушчы.

У агульным ужытку часцей за ўсё пад словам «спірт» разумеецца этанол (CH3–CH2–OH), які атрымліваецца пры браджэнні цукру і з'яўляецца асновай алкагольных напояў, таксама шырока ўжываецца ў тэхніцы ды медыцыне. У хімічнай прамысловасці выкарыстоўваюцца метанол, гліцэрын, фенол, этыленгліколь і іншыя спірты. Некаторыя шмататамныя спірты ўваходзяць у склад замяняльнікаў цукру.