Аднагадовыя расліны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аднагадовыя раслі́ны, або адналетнікі — травяністыя расліны, жыццёвы цыкл якіх (ад насення да насення) заканчваецца на працягу аднаго года, найбольш кароткі ён у эфемераў, часцей ахоплівае ад 2 да 5 месяцаў. Вядома больш за 100 тыс. відаў, пашыраных на ўсім зямным шары, з іх на тэрыторыі Беларусі каля 270 відаў.

Аднагадовыя расліны падзяляюцца на яравыя і азімыя формы. Насенне яравых прарастае вясной або летам і да восені (ва умераных шыротах) пасля плоданашэння расліны адміраюць (яравая пшаніца, лён, авёс, ячмень, кукуруза, каноплі, гарох, проса, грэчка, рыс і інш.). Азімыя прарастаюць восенню, зімуюць, на наступны год цвітуць, пладаносяць і адміраюць (азімыя пшаніца і жыта, віка, рапс, васілёк, стрэлкі і інш.). Аднагадовыя расліны, асабліва эфемераў, значна больш у пустыннай зоне і найменш у тундравай.

Многія аднагадовыя выкарыстоўваюцца ў дэкаратыўных мэтах, паколькі маюць яркія і пышныя кветкі.

У батанічнай літаратуры аднагадовыя расліны пазначаюцца сімвалам Сонца.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]