Айран-Брыдж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айран-Брыдж

Айран-Брыдж («жалезны мост») — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Англіі і помнік прамысловай рэвалюцыі XVIII стагоддзя. Прадстаўляе сабою багатую на мінералы даліну ракі Северн ад аднайменнага маста да паселішча Колбрукдэйл і размешчаны за 50 км на паўднёвы захад ад Бірмінгема.

Айран-Брыдж — першы металічны мост у свеце, які стаў прадвеснікам прамысловай рэвалюцыі і новай архітэктуры, заснаванай на тэхнічным прагрэсе. Ён быў пабудаваны ў 1779 годзе. Спачатку жыхары ўспрынялі навінку з недаверам, але пасля таго як паводка знесла ўсе астатнія масты ў акрузе, а Айран-Брыдж устаяў, побач з ім пачаў расці гарадок.

Тут сканцэнтраваліся заводы па вытворчасці жалеза, будавалі доменныя печы, фарфоравыя і керамічныя заводы, так як у даліне здабывалі жалезную руду, гліну і вугаль.

Сёння на гэтым месцы ўнікальная музейная тэрыторыя, трапляючы на якую, можна пабываць у віктарыянскай Англіі. Можна пазнаёміцца са старажытнымі завадскімі тэхналогіямі ў дзеючых майстэрнях, можна пагуляць па горадзе, дзе жыццё той эпохі адноўлена ў падрабязнасцях — ад грошай да рэцэпта хлеба, можна пакатацца на дыліжансе, пабываць на кірмашы ці проста пагутарыць з мясцовымі жыхарамі, апранутымі па ўсіх правілах моды 150-гадовай даўніны.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 371
рус.англ.фр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.