Аляксей Аляксеевіч Наседкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Аляксеевіч Наседкін
Сцяг Народны камісар унутраных спраў БССР
22 мая 1938 — 17 снежня 1938
Папярэднік Барыс Берман
Пераемнік Лаўрэнцій Цанава

Нараджэнне 18 лютага 1897(1897-02-18)
Смерць 26 студзеня 1940(1940-01-26) (42 гады)
Партыя УКП(б)
Дзейнасць ваенны, палітык
Ваенная служба
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў НКУС
Званне Маёр дзяржаўнай бяспекі
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі

Аляксе́й Аляксе́евіч Насе́дкін (6 лютага 1897, в. Маўрына, Растоўскі павет, Яраслаўская губерня (па іншых звестках у Маскве) — 26 студзеня 1940) — Народны камісар унутраных спраў БССР (1938).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рускі. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. Пасля выключэння за няплату з Маскоўскага камерцыйнага вучылішча (1913 год) працаваў электраманцёрам у Маскоўскім электрычным таварыстве і на фабрыцы «Флетчэр», прымаў удзел у Кастрычніцкім паўстанні ў Маскве ў 1917 годзе ў складзе атрада барацьбы з юнкерамі.

У 1918—1920 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнік ліквідацыі Мамантаўскага рэйду і задушэння сялянскіх паўстанняў на Тамбоўшчыне, затым — начальнік кулямётнай каманды атрада спецыяльнага прызначэння, камандзір кулямётнай школы. У 1923—1926 гадах працаваў у партыйных органах Масквы.

У органах дзяржаўнай бяспекі з 1927 года. Супрацоўнік ЭКУ АДПУ пры СНК СССР, памочнік начальніка ЭКА і па сумяшчальніцтве начальнік пажарна-тэхнічнай інспекцыі ПП АДПУ пры СНК СССР па Маскоўскай вобласці. У 1934 годзе — начальнік ЭКА УДБ УНКУС СССР па Куйбышаўскай вобласці, з 1935 года — намеснік начальніка ЭКА УДБ УНКУС СССР па Маскоўскай вобласці і ў 1937 годзе — начальнік УНКУС СССР па Смаленскай вобласці. З 22 мая па 16 снежня 1938 года — народны камісар унутраных спраў БССР.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Арыштаваны 16 снежня 1938 года.

Пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 15 студзеня 1940 года прыгавораны па артыкулах 58-1 і 58-11 КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў Маскве 26 студзеня 1940 года. Не рэабілітаваны[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]