Анфімій з Тралаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анфімій з Тралаў
Дата нараджэння каля 474[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 534[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анфі́мій з Тралаў (стар.-грэч.: Ἀνθέμιος από τις Τράλλεις; 474 — не пазней 558) — візантыйскі матэматык і архітэктар, разам з Ісідарам Мілецкім, які пабудаваў Сафійскі сабор у Канстанцінопалі.

Нарадзіўся ў горадзе Тралы (сучасны Айдын у Турцыі) у сям'і ўрача Стэфануса. У Анфімія было чатыры брата: Дыяскор, які стаў урачом у Тралах, Аляксандр, адзін з самых знакамітых медыкаў свайго часу, Алімпій, спецыяліст па рымскім праве, і Метрадор, выдатны граматыст, які жыў у Канстанцінопалі.

Анфімій вядомы перш за ўсё як адзін з архітэктараў Сафійскага сабора ў Канстанцінопалі (пабудаваны ў 532—537 гг.). Ён таксама займаўся рамонтам ахоўных дамбаў у Дарасе. Быўшы здольным матэматыкам, ён напісаў кнігу па канічных сячэннях, якая стала выдатнай падрыхтоўкай да праектавання Сафійскага сабора, і напісаў агляд пра сістэмы люстэркаў, які згадваўся, у прыватнасці, арабскім матэматыкам ібн ал-Хайсамам.

Зноскі

  1. а б Union List of Artist Names Праверана 11 чэрвеня 2020.
  2. Анѳимій // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 396–397.
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]