Валішчанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валішчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Валішча
Дата ўтварэння 19 студзеня 1965
Насельніцтва (2009) 1 793
Код аўтам. нумароў 1

Валі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Валішча.

Утвораны 19 студзеня 1965 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў складзе 6 населеных пунктаў: вёсак Валішча, Вулька Лаўская, Хваросна, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Лагішынскага пассавета, і вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія да 6 студзеня 1965 года знаходзілся ў складзе Коланскага сельсавета[1][2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1793 чалавекі[4], з іх 95,0 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 29. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).