Віктар Іванавіч Баркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іванавіч Баркоўскі
Дата нараджэння 6 (18) студзеня 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1982(1982-12-26) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Наталля Карская[d]
Род дзейнасці дыялектолаг
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Яўхім Фёдаравіч Карскі
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Віктар Іванавіч Баркоўскі (6 (19) студзеня 1900, Мінск — 26 студзеня 1982, Масква, СССР) — мовазнавец, прафесар (1930), член КПСС (з 1947), доктар філалагічных навук (1950), чл.-кар. АН СССР (1958), чл.-кар. Германскай АН у Берліне (ГДР, 1967), ганаровы доктар філасофіі (ГДР, 1967), чл.-кар. Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы (ФРГ, 1969), акадэмік АН СССР (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго бацька, Іван Адамавіч Баркоўскі (1855—1905), выкладчык старажытных моў, незадоўга да скону прыняў сан праваслаўнага святара. У 1918 годзе Віктар Баркоўскі заканчвае з залатым медалём Другую кішынёўскую гімназію (1918).

У 1919 г. паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта і быў прызваны на ваенна-марскую службу ды накіраваны на эканамічны факультэт Гаспадарчай акадэміі РСЧА і Флота, але вучобы ва ўніверсітэце не пакінуў, нават зрабіў паведамленне «Дуэль і смерць М. Ю. Лермантава». У 1921 г. займае пасаду памочніка начальніка аддзела ўпраўлення вышэйшымі марскімі вучэбнымі ўстановамі. У 1921—1922 гадах памочнік начальніка аддзела Штаба камандуючага марскімі сіламі РСФСР. Тады ж ён бярэцца шлюбам са старэйшай за сябе Наталляй, дачкой славутага беларускага мовазнаўцы Яўхіма Карскага і заканчвае этнолага-лінгвістычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта (1923), дзе спецыялізаваўся (пад кіраўніцтвам Карскага) па мове старажытнарускіх помнікаў.

У 1930—1950 гг. працаваў у Магілёўскім (выступаў па пытаннях рэформы беларускага правапісу), Наўгародскім, Яраслаўскім, Сімферопальскім педагагічных інстытутах, Львоўскім універсітэце. З 1950 г. у Інстытуце мовазнаўства АН СССР (у 1954—1960 дырэктар). З 1960 г. у інстытуце рускай мовы АН СССР.

Даследчык гістарычнай граматыкі і дыялекталогіі ўсходне-славянскіх моў. Аўтар прац аб мове Суздальскага летапісу і наўгародскіх грамат на бяросце, па гісторыі вывучэння беларускай мовы, навукова-біяграфічных артыкулаў пра акадэміка Я. Карскага, рэдактар яго твораў «Белоруссы» і «Труды по белорусскому и другим славянским языкам» (1962).

Галоўны рэдактар часопісаў «Русский язык в школе» і «Русская речь», першы намеснік старшыні савецкага камітэта славістаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Синтаксис древнерусских грамот. [ч. 1-2] Москва. — [Львов] 1949—1958.
  • Использование диалектных данных в трудах по историческому синтаксису восточнославянских языков. Москва. 1958.
  • Сравнительно-исторический синтаксис восточнославянских языков. Типы простого предложения. Москва. 1968.
  • Бессоюзные сложные предложения, сопоставляемые со сложноподчиненными. Москва. 1972.
  • Синтаксис сказок. Русско-белорусские параллели. Москва. 1981

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Список печатных трудов В. И. Борковского. // Проблемы истории и диалектологии славянских языков: Сб. статей к 70-летию чл.-кор. АН СССР В. І. Борковского. — Москва, 1971.
  • Борковский Виктор Иванович. // Большая Советская Энциклопедия. Т. 3. — Москва. 1970. — С. 571.
  • Баркоўскі Віктар Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. ІІ. — Мінск. 1970. — С. 152.
  • Галенко І. Г. Борковський Віктор Іванович. // Українська радянська енциклопедія. /2-е вид./ Т. 1. — Київ. 1977. — С. 535.
  • Галенко Г. Віктор Іванович Борковський// Мовознавство. 1980. № 1.
  • Кедайтене Е. И. Виктор Иванович Борковский (1900-82). // Русская речь. № 5. 1983.
  • Морозова С. Е. Виктор Иванович Борковский (1900—1982). // Известия АН СССР. Серия литературы и языка. Т. 42. № 2. 1983.
  • Вомперский В. П. Виктор Иванович Борковский. // Русская речь. № 1. 1990.
  • Волкова Н. А. В. И. Борковский о проблемах языковой культуры на страницах «Рабфака на дому». // Изучение творческого наследия акад. Борковского: Тезисы региональной научной конференции. Львов. 1990.
  • Германовіч І. К. Баркоўскі Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Галенко І. Г. Борковський Віктор Іванович. // Українська мова. Енциклопедія. — Київ. 2000. — С. 53.
  • Железняк М. Г. Борковський Віктор Іванович. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. — Київ. 2004. — С. 320.
  • Баркоўскі Віктар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 73. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]