Гальштучнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гальштучнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Charadrius hiaticula (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176504
NCBI  371911
EOL  1049341
Charadrius hiaticula

Га́льштучнік, або Зуёк вялікі[1] (Charadrius hiaticula) — птушка роду Зуйкі (Charadrius) з сямейства Сяўцовыя (Charadriidae).

Невялікая птушка, крыху буйнейшая за вераб’я, трапляецца на пясчаных або галечнікавыя участках на берагах рэк, азёр і мораў. Пералётная птушка. На тэрыторыі Беларусі рэдкі від, адзначана на водмелях і берагах рэк Дняпро, Прыпяць і Сож.

Афарбоўка верхняга боку цела буравата-шэрая, ніжні бок цела белы, на валлі ёсць папярочная паласа чорнага колеру, якая нагадвае гальштук (ад чаго птушка і атрымала сваю назву). Цемя чарнявае, лоб белы, абмежаваны знізу чорнай паласой, якая праходзіць праз вочы. Колер ног і пачатку дзюбы — памяранцава-жоўты. На ўнутраным баку крыла белая паласа, якую відаць у палёце.

Гняздо гальштучніка выглядае як невялікая рытвінка ў пяску, часам з валікам з каменьчыкаў. Самка адкладае 4 жаўтлявых з цёмнымі плямкамі яйкі.

Зноскі

  1. Гальштучнік, Зуёк вялікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.7

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]