Каліеўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каліеўшчына (укр.: Коліївщина, ад укр. «колій») — паўстанне ўкраінскіх казакоў і ўкраінскага сялянства ў 17681769 гадах супраць Рэчы Паспалітай. Паўстанне імкнулася да прыпынку сацыяльнага, нацыянальнага, і рэлігійнага прыніжэння ўкраінцаў.

У лютым 1768 пад ціскам расійскіх улад кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў указ, у якім праваслаўная царква прыраўнівалася да каталіцкай. Гэта вельмі моцна незадаволіла польскую шляхту, якая пад заклікам прыняжэння каталіцызму, паніжэння шляхетных праў і выхаду Рэчы Паспалітай з-пад уплыву Расійскай імперыі, утварыла Барскую канфедэрацыю. Канфедэраты пачалі катаваць і грабіць украінскае насельніцтва, паліць праваслаўныя храмы, што і паслужыла штуршком да пачатку паўстання. Паўстанне хутка атрымала імпульс і распаўсюджвалася па тэрыторыі левабярэжнай Украіны. Ва Умані гэта прывяло да разні неверагодных памераў, праз тры тыдні гвалту мяцежнікі забілі больш за 20,000 людзей. Лідары паўстання былі казакі Максім Жалязняк і Іван Гонта. Паўстанне было падушана аб’яднанымі сіламі польскіх і расійскіх войскаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Magocsi, Paul Robert (1996). A History of Ukraine. Toronto: University of Toronto Press. ISBN 0-8020-0830-5.