Касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў (Валынцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў
Касцёл і кляштар у Валынцах, акварэль Напалеона Орды
Касцёл і кляштар у Валынцах, акварэль Напалеона Орды
55°42′11,3″ пн. ш. 28°10′42,38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Валынцы
Ордэнская прыналежнасць дамініканцы
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Ян Глаўбіц
Будаўніцтва 17491756 гады
Стан зруйнаваны ў канцы 1940-х гадоў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Юрыя і кляштар дамініканцаў — архітэктурны комплекс, які знаходзіўся ў фальварку Забелы (сучасны аграгарадок Валынцы Верхнядзвінскага раёна).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у 1913

Створаны па заказу абата Рэгінальда Ленартовіча. Будаўніцтва распачатае майстрам Лаўбэ ў 1749 г. пад кіраўніцтвам аўтара праекту архітэктара Яна Глаўбіца. У 1756 годзе касцёл асвечаны, у 17641766 гадах надбудаваныя вежы; у 17561759 гг. узведзены двухпавярховы корпус кляштара пад вальмавым дахам, аб'яднаны з касцёлам галерэяй. Будаўніцтва кляштара пачата пад кіраўніцтвам архітэктара Я. Вішнеўскага, закончанае архітэктарам Ядлкоўскім.

Касцёл значна пашкоджаны ў гады Другой сусветнай вайны, зруйнаваны ў канцы 1940-х гадоў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у 1918

Тэрыторыя комплексу абнесеная мураванай агароджай з брамай перад касцёлам. Комплекс вядомы па акварэлі мастака Н. Орды 1875—76 гг.

Дзвюхвежавы галоўны фасад касцёла і скруглены нізкі прытвор мелі багатую пластыку: вытанчаныя слаістыя пілястры, выгнутыя тонкапрафіляваныя карнізы, арачныя нішы. У дэкоры шырока выкарыстаныя ракайльныя вазы, прафіляваныя ліштвы арачных акон, філёнгі. Паміж вежамі галоўнага фасада фігурны шчыт, такія ж шчыты завяршалі алтарны аб'ём касцёла і цэнтральны рызаліт кляштара.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер у 1913

У 1759 г. і 17641766 гг. віленскімі майстрамі зробленая дэкаратыўная апрацоўка інтэр'еру, пабудаваныя алтары. Дынаміка ўнутранай прасторы дасягалася галоўным алтаром і дзесяццю бакавымі алтарамі.

Школа і тэатр[правіць | правіць зыходнік]

У 1786—1811 пры кляштары працавала школа для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей, у якой утварыўся першы ва Усходняй Еўропе школьны тэатр[1]. Выкладчыкі М. Цяцерскі (аўтар п'ес «Доктар па прымусу», «Сапар», «Фемістокл», «Камедыя», «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і лібрэта аперэты «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас»), І. Юрэвіч (аўтар п'ес «Крэз» і «Пышнагольскі») і іншыя былі аўтарамі сцэнічных дыялогаў і твораў розных літаратурных жанраў.

Зноскі

  1. Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? Архівавана 25 чэрвеня 2012. // «Народная газета» № 28 (5694), 9 снежня 2008.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]