Міхал Мінігайла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Мінігайла
Равіч
Равіч
староста ашмянскі
1387 — 1399
1-ы кашталян віленскі
з 1413
Пераемнік Крысцін Осцік

Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць каля 1419

Міхал Мінігайла (згадваецца з 1387 — памёр, напэўна, у 1413 ці неўзабаве) — літоўскі баярын, староста ашмянскі (1387—1399), староста вялёнскі (1412), кашталян віленскі (1413).

Сын нейкага Гедыгольда (не блытыць з мінігайлавым сучаснікам Гедыгольдам-Юрыем) і брат Сурвілы. Пісаўся «з Дзявенішак» (цяпер вёска Шальчынінкайскага р-на Літвы), за 12 км ад якіх ёсць вёска Сурвілішкі (Іўеўскі р-н Беларусі), напэўна звязаная з мінігайлавым братам.

Сярод сведкаў у дакументах вялікага князя Вітаўта подпіс Мінігайлы стаіць раней за подпісы такіх значных баяраў як Войцех Манівід і Братоша, што сведчыць пра яго вялікую вагу сярод тагачаснай арыстакратыі. На Гарадзельскай уніі Мінігайла прыняў герб «Равіч».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.7 1914 nr 3-4 (Ród Minigajły Gedygołdowicza).