Напад на Стоўбцы (1924)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Напад на Стоўбцы 1924 года
Артыкул пра падзеі ў Стоўбцах ў газеце «Światowid»
Артыкул пра падзеі ў Стоўбцах ў газеце «Światowid»
Месца нападу Стоўбцы, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства,  Польшча
Мэта нападу Вызваленне з турмы членаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Польшчы[1]
Дата 4 жніўня 1924 года
01.00-03.00
Спосаб нападу страляніна
Зброя карабіны, кулямёты, гранатамёты[1]
Загінулыя 10
Параненыя 5
Колькасць тэрарыстаў 100—150[1], па іншых звестках 58[2]
Тэрарысты Мікалай Гарачка, Эдвард Сапінскі, Пётр Ёда
Арганізатары Станіслаў Ваўпшасаў[1]

Напа́д на Сто́ўбцы — узброены напад савецкіх дыверсантаў на павятовы горад Стоўбцы Навагрудскага ваяводства, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1924 года і стаў найбольш трагічным здарэннем у гісторыі міжваеннай польскай паліцыі  — загінулі 10 чалавек, параненыя — 5.

Галоўнай мэтай напада было вызваленне з гарадской турмы дзеячоў камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Польшчы[1]. Наступствамі стала ўзмацненне абароны дзяржаўных межаў у Польскай рэспубліцы, а менавіта стварэнне Корпуса аховы памежжа[1].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх бандаў не былі рэдкімі. Толькі ў 1924 годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на Стоўпцы.

У ноч з 3 на 4 жніўня 1924 году дывэрсійная банда ў складзе каля 100 чалавек, узброеных кулямётамі ды гранатамі, напала з тэрыторыі БССР на прымежнае, павятовае мястэчка Стоўбцы. Пасля пераходу дзяржаўнай мяжы, бандыты знішчылі тэлеграфныя і тэлефонныя камунікацыі ды акружылі мястэчка патрулямі. Мэтай іх атакі было знішчэньне і рабунак ўсіх мясцовых урадавых установаў — староства, камендатуры і пастарунку паліцыі, падатковага кіравання, пошты, чыгуначнай станцыі і арышту, а таксама ліквідацыі іх супрацоўнікаў. Аднак галоўнай мэтай з'яўлялася вызваленне з гарадской турмы дзеячоў камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Польшчы[1].

Напад пачаўся каля 1 гадзіны ночы і працягвалася каля адной з паловай гадзіны. Першым даў бой нападнікам пастарункавы Леон Пікера, які служыў пры касе ў будынку староства. Потым да яго далучыліся дзяжурны староства, дворнік, паліцыянт і намеснік старосты. Дыверсанты адступілі і рушылі ў кірунку будынка пошты. Адначасова іншыя групы напалі на сядзібу паліцыі (камендатуру) на вуліцы Шпітальнай і пастарунак пры чыгуначнай станцыі. Спераду будынак камендатуры паспяхова абараніў камісар Хлюдзінскі, аднак з тылу будынку, у стайні тры паліцыянты даглядалі коней. Два з іх схаваліся ад нападнікаў, але трэці (Казімір Кваснеўскі) быў затрыманы і забіты. У гэты ж час у пастарунку бандыты забілі двух паліцыянтаў (Станіслаў Вайдэра, Люцыян Ростэк) і ранілі двух іншых (адзін, Рышард Матыяшкевіч, памёр у шпіталі). Дыверсанты знішчылі тэлефонную станцыю, будынак кіравання чыгуначным рухам і будынак пошты, адкуль забралі шмат грошай ды каштоўныя паперы. У бойцы каля гэтых будынкаў загінулі тры паліцыянты (Ігнацы Корзюк, Павел Лісевіч, Бернард Фос). Бандыты авалодалі таксама пунктам часовага арышту і вызвалілі адтуль 18 затрыманых (потым усе яны добраахвотна вярнуліся). Бандыты абрабавалі некалькі крамаў і памяшканняў, а на лесапільні Кітаевічаў забілі кіраўніка Гольдбаўма і забралі 7 коней[3].

Вайсковы пераслед нападнікаў пачаўся неадкладна. Адразу затрымалі фурманкі з трафеямі і трох бандытаў, а падчас аблавы — і дзясяткі іншых.

Следства і суд[правіць | правіць зыходнік]

6 жніўня 1924 года адбылося ўрачыстае пахаванне ахвяраў нападу. Дзяржаўную ўладу прадстаўляў ваявода Уладзіслаў Рачкевіч. Целы загіблых паліцыянтаў паклалі ў брацкую магілу.

25 жніўня ў Навагрудку прайшоў першы судовы працэс над затрыманымі бандытамі. Мікалай Гарачка, Эдвард Карчмарчык або Сапінскі і Пётр Ёда падрабязна апісалі тэрарыстычныя курсы, якія скончылі ў Мінску, на якіх выкладальнікамі былі бальшавіцкія афіцэры. Усе падсудныя атрымалі смяротнае пакаранне, але ў дачыненні да Ёды, які быў толькі вартаўнікам і не браў актыўнага ўдзелу, прэзідэнт Польскай Рэспублікі Станіслаў Вайцяхоўскі скарыстаў права памілавання.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Трагедыя ў Стоўбцах напрасткі спрычынілася да ўмацавання Польшчай сваіх межаў і стварэння Корпусу аховы памежжа, адзін з батальёнаў якога быў створаны і ў Стоўбцах.

У 1924 годзе на каталіцкіх могілках у горадзе быў усталяваны помнік загінулым падчас нападу паліцыянтам[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jerzy Paciorkowski, Płonąca granica, Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734-1167, ss. 36—37. (польск.)