Падствольны гранатамёт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штурмавая вінтоўка M16A2 з замацаваным гранатамётам

Падство́льны гранатамё́т — гранатамёт, выкананы ў выглядзе дадатковага вузла, што ўсталёўваецца на ручную зброю, звычайна — на аўтамат.

Падствольны гранатамёт выкарыстоўваецца для знішчэння жывой сілы праціўніка і небраніраванай тэхнікі. У якасці зарадаў да яго выкарыстоўваюцца адмысловыя боепрыпасы (гранатамётныя стрэлы), якія аб'ядноўваюць у адным корпусе гранату і кідальны зарад, які размяшчаецца ў гільзе . Для вядзення агню гранатамёт мацуецца на аўтамат пад ствалом апошняга (адсюль — назва «падствольны») . Спускавыя і прыцэльныя прыстасаванні разлічаны на выкананне стрэлу левай рукой (правая трымае аўтамат за асноўную дзяржальню кіравання агнём)[1][2][3][4][5][6].

Зноскі