Плювіёз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц плювіёз

Плювіё́з (фр.: pluviôse, паводле лац.: pluviosus — дажджлівы) — 5-ы месяц (20/21 студзеня — 18/19 лютага) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.