Стараселле (Александрыйскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Стараселле
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
423 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2239
Паштовыя індэксы
213026
Аўтамабільны код
6
Стараселле на карце Беларусі ±
Стараселле (Александрыйскі сельсавет) (Беларусь)
Стараселле (Александрыйскі сельсавет)
Стараселле (Александрыйскі сельсавет) (Магілёўская вобласць)
Стараселле (Александрыйскі сельсавет)

Старасе́лле[1] — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 19 (20[1]) км на паўночны захад ад горада Шклоў, за 12[1] км ад чыгуначнай станцыі Копысь, за 50[1] км ад Магілёва; на аўтамабільнай дарозе Н11584, за 4 км ад аўтамабільнай дарогі Р76. Каля аграгарадка працякае рака Бярозаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Стараселле згадваецца ў XVI стагоддзі як маёнтак у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства, уладанне Сапегаў. У 1606 годзе тут існаваў касцёл. 3 1656 года мясціна перайшла ў валоданне Нарушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі.

Праект царквы

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Стараселле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Тут працавала смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (1859), дзейнічалі Траецкая царква і царкоўна-прыходская школа (1862). У 1868 годзе мястэчка было ў валоданні Л. Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны заводы, сукнавальня, 2 млыны, карчма. Станам на 1886 год — 33 двары, валасная і мяшчанская ўправы, 2 царквы, касцёл, сінагога, вадзяны млын, карчма, 11 крамаў, 2 кірмашы. На 1909  год — 88 двароў.

З 1919 года Стараселле ў Гомельскай, з 1920 года — у Віцебскай губерні, з 1924 года — у БССР, адміністрацыйны цэнтр Старасельскага сельсавета Копыскага, Талачынскага, Шклоўскага раёнаў[1].

Да 2013 года Стараселле ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсавета[2], у 1924—1963 гадах яго цэнтр[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 год — 242 жыхары, 33 двары[1]
  • 1909 год — 450 жыхароў, 88 двароў[1]
  • 2002 год — 478 жыхароў, 192 двары[1]
  • 2010 год — 423 жыхары

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўная капліца на могілках
  • Старыя каталіцкія могілкі

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж БелЭн 2002.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 лістапада 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віталёва В. В. Старасе́лле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 158—159. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 11. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1978—1982 гг. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]