ФК Віцебск-2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцебск-2
Заснаваны 1992
Расфарміраваны 2014
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён ЦСК
Умяшчальнасць: 8300
Галоўны трэнер Юрый Канаплёў
Чэмпіянат Другая ліга
2014 9 месца

Віцебск-2 — другая каманда беларускага футбольнага клуба «Віцебск».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У савецкія часы каманда мела назву КІМ-д (асноўны клуб менаваўся КІМ) і гуляла ў Чэмпіянаце БССР. У 1992 каманда пад назвай КІМ-2 трапіла ў новаствораную Другую лігу чэмпіянату Беларусі (а КІМ — у Першую). У 1995 другая каманда атрымала назву «Кімавец», а ў 1996 была знята з чэмпіянату ў Другой лізе.

У 2000 быў створаны адмысловы турнір дублюючых каманд, дзе і гулялі віцебскія рэзервісты. Але, пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі ў 2012 была адноўлена другая каманда, якая заявілася ў Другую лігу пад назвай «Віцебск-2».

У сезонах 2012 і 2013 «Віцебск-2» займаў апошняе месца ў Другой лізе. У 2014 каманда трапіла ў групу А і доўгі час вяла барацьбу за месца ў першай чацвёрцы, якое давала пуцёўку ў фінальны раўнд. У выніку «Віцебск-2» заняў пятае месца ў групе, і пасля перамогі ў стыкавых матчах атрымаў дзявятае выніковае месца ў лізе.

Па выніках сезону 2014 асноўная каманда «Віцебска» атрымала месца ў Вышэйшай лізе пасля трохгадовага перапынку. Паколькі рэзервісты зноў атрымалі магчымасць выступаць у турніры дублёраў, то каманда «Віцебск-2» перастала ўдзельчаць у Другой лізе.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • да 1991: КІМ-д
  • 1992—1994: КІМ-2
  • 1995—1996: «Кімавец»
  • 2012—2013: «Віцебск-2»
  • 2014: «МЗВВ-Віцебск-2» (Моладзевая зборная Віцебскай вобласці)

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 13 15 3 5 7 12–22 11 1/16 фінала
1992–93 Другая (Д2) 14 30 6 7 17 29–44 19
1993–94 Другая (Д2) 10 28 7 9 12 26–40 23
1994–95 Другая (Д2) 13 30 9 5 16 30–46 23
1995 Другая (Д2) 14 14 2 3 9 9–28 9 1/16 фінала
1996 Другая (Д2) Знята з турніру і спыніла існаванне
2012 Другая (Д3) 19 36 2 4 30 24–99 10
2013 Другая (Д3) 13 24 2 5 17 22–65 11
2014 Другая - А (Д3) 5 22 9 5 8 28–23 32
Матчы за 9 месца1 9 2 1 0 1 6–2 3
  • 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Нёман» (Масты), які заняў 5 месца ў групе Б (0:1, 6:1).

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]