Флот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Флот (фр.: flotte, нідэрл.: vloot) у найбольш шырокім значэнні — буйное аб'яднанне аб'ектаў (караблёў, суднаў, самалётаў) для выкарыстання ў якім-небудзі асяроддзі (напрыклад, марскі флот, добраахвотны флот, паветраны флот, Імператарскі ваенна-паветраны флот). Падзяляюць на ваенны, грамадзянскі, марскі, паветраны і інш.

Ваенны флот дзяржавы прынята зваць ваенна-марскімі сіламі (ВМС). Гэта від узброеных сіл дзеючы на морах і ў іншых вадаёмах (напрыклад, Рабоча-сялянскі Чырвоны флот, Ваенна-марскі флот Расійскай Федэрацыі).

З развіццём ВМС і павелічэннем іх колькасці слова флот стала таксама скарыстоўвацца для абазначэння той ці іншай часткі ваенна-марскіх сіл дзяржавы (напрыклад, Флот адкрытага мора), у прыватнасці аператыўна-стратэгічнага аб'яднання ваенна-марскіх сіл (напрыклад, Балтыйскі флот, 6-ы флот ЗША).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]