Шавуот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шавуот (іўр.: שבועות, у ашкеназскім вымаўленні Швуэс або Швіес), Пяцідзясятніца — свята ў іўдаізме, адзначаецца 6 сівана, на 50 дзень амера. Асноўны рэлігійны сэнс свята — падараванне яўрэям Торы на гары Сінай пры Сыходзе з Егіпта. За межамі Эрэц-Ісраэль свята адзначаецца 2 дні.