Deutsche Bahn

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Deutsche Bahn AG
ням.: Deutsche Bahn
Тып Акцыянернае таварыства
Заснаванне 1994
Размяшчэнне  Германія: Берлін
Ключавыя постаці Рудыгер Грубэ (прэзідэнт)
Галіна Чыгуначны транспарт
Прадукцыя чыгуначны транспарт
Абарот 30 млрд € (2006)
Чысты прыбытак 1,7 млрд € (2006)
Колькасць супрацоўнікаў 229 тыс. (2006)
Дэвіз Die Bahn kommt
Матчына кампанія Германія
Даччыныя кампаніі DB Fernverkehr
DB Regio
Railion
Schenker
Bax Global
DB Station+Service
Сайт www.bahn.de
Штаб-кватэра фірмы ў Берліне

Deutsche Bahn AG (Deutsche Bahn Holding; скарочана DB AG ці проста DB) — германская кампанія, асноўны чыгуначны аператар.

Юрыдычна з’яўляецца суб’ектам публічна-прававой уласнасці (ням.: Sondervermögen) — акцыянернай кампаніяй са 100 % дзяржаўным удзелам. Міністр транспарту Германіі Вольфганг Тыфензэе 24 ліпеня 2007 года абвясціў пра тое, што падчас IPO кампаніі, якая пройдзе ў 2008 годзе, 20-25 % акцый кампаніі будзе прададзена прыватным фундатарам[1]. Аднак гэтыя планы не ажыццявіліся з-за пачатку сусветнага фінансавага крызісу[2].

Выкарыстоўвае саманазва Die Bahn, якая абазначае «шлях», «дарога» і з’яўляецца ў гэтым выпадку сінонімам тэрміна «чыгунка».

Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў будынку BahnTower у Берліне.

У снежні 2010 года зацверджана новая нумарацыя ўчасткаў чыгунак ФРГ.

Паказчыкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Deutsche Bahn у 2006 годзе перавезла 1,85 млрд пасажыраў, 307,6 млн т грузаў. Выручка за 2006 год — 30 млрд еўра, чысты прыбытак — 1,7 млрд еўра[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Олег Черницкий. Продаётся Deutsche Bahn // Ведомости, № 136 (1910), 25 июля 2007
  2. Finanzkrise stoppt Börsengang der Bahn // Zeit, 14.01.2008 (ням.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]