localhost

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з 127.0.0.1)

localhost (так званы, «лакальны хост», па сэнсу — гэты камп'ютар) — у камп’ютарных сетках стандартнае, афіцыйная зарэзерваванае, даменнае імя для прыватных IP-адрасоў (у дыяпазоне 127.0.0.1127.255.255.255, RFC 2606). Для сеткі, якая складаецца толькі з аднаго камп'ютара звычайна выкарыстоўваецца толькі адзін адрас — 127.0.0.1, які ўсталёўваецца на адмысловы сеткавы інтэрфейс «унутранай пятлі» (англ.: loopback) у сеціўным пратаколе TCP/IP. У Unix-падобных сістэмах гэты інтэрфейс звычайна завецца «loN», дзе N — лік, альбо проста «lo». Пры ўсталяванні злучэнняў у гэтай выраджанай «сетцы» прысутнічае толькі адзін камп'ютар, а сеціўныя пратаколы выконваюць функцыі пратаколаў міжпрацэснага ўзаемадзеяння.

Выкарыстанне адрасу 127.0.0.1 дазваляе ўсталёўваць злучэнні і перадаваць інфармацыю для праграм-сервераў, якія працуюць на тым самым камп'ютары, што і праграма-кліент, незалежна ад канфігурацыі апаратных сеткавых сродкаў камп'ютара (не патрабуецца сеткавая картка, мадэм, і іншае камунікацыйнае абсталяванне, інтэрфейс рэалізуецца з дапамогай драйвера псеўдапрылады ў ядры аперацыйнай сістэмы). Такім чынам, для працы кліент-серверных праграм на адным камп'ютары не патрабуецца вынаходзіць дадатковыя пратаколы і дапісваць праграмныя модулі.

Звычайна адрасу 127.0.0.1 адназначна супастаўляецца імя хосту «.localhost» ці «localhost.localdomain», апроч напрыклад: .test, .example, .invalid.(RFC 2606)

У IPv6 лакальнаму хосту супастащляецца IP-адрас ::1/128 (0:0:0:0:0:0:0:1).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]